
Хакей, мінскі метрапалітэн плюс сімфанічны аркестр Беларусі – што гэта, як, чаму тут і навошта? Усё лічбы. Мы сабралі самыя важныя факты пра трэці годы жыцця Жывой Бібліятэкі (восень 2016 – восень 2017 гадоў) і паспрабавалі распавесці пра іх цікава і, галоўнае, весела.
Менавіта ў такіх вагонах, распрацаваных у другой палове 1970-х, адно што крыху мадыфікаваных, мы і ездзім кожны дзень па дзвюх прамых, як каўбаса, лініях мінскага метро. Калі ўзгадаць, што звычайны састаў складаецца з пяці вагонаў, то атрымліваецца поўныя чатыры – гэта натуральная Кастрычніцкая ў гадзіны-пік, уяўляеце?
Як бачым, людзей, якія адносяць сябе да мужчынскага гендару, няшмат, і яны, спадзяемся, не забываюць саступаць месцы “інвалідам, цяжарным жанчынам ды людзям сталага ўзросту”.
10 месцаў – 1%.
Прычым 4% – маладзейшыя за 18 год. А 22% – старэйшыя за 25, але ім яшчэ не 31, таму яны моладзь.
Скрыпка, віяланчэль, труба! Насамрэч тут мы крыху схітравалі: у Нацыянальным сімфанічным аркестры 115 чалавек (а не 120), але давайце спішам на акругленне. У любым выпадку 5% – людзі ад 36 да 50 год, а гэта значыць, што аркестр хутка папоўніцца.
А гэта каля паловы ўсіх людзей, якія наведалі Жывую Бібліятэку, – 42%. Значна адстае сацыяльная сетка “Вконтакте” з 22%, а там ужо і любімы “Фэйсбук” ды аўтсайдар “Інстаграм” – 1%.
Мы, безумоўна, крыху лепш за “Інстаграм”, але ўсё роўна ёсць што дапрацоўваць.
У сваю чаргу, каля 530 чалавек адзначылі свой досвед ад Жывой Бібліятэкі як добры. І толькі 7,1 % Чытачоў – як сумнае “магло быць і лепш”. Ну што ж, пагодзімся: няма мяжы для дасканаласці.
Тэкст: Сяргей Шаматульскі