Наша цёплая, шумная, вясёлая, розная каманда Цэнтра “Жывая Бібліятэка” заўжды шукае новых сяброў і сябровак!
Мы – гэта супольнасць людзей, якія не любяць стэрэатыпы, і таму вядуць з імі барацьбу праз пашырэнне і ўзмацненне камунікацыі паміж людзьмі, павелічэнне бачнасці розных людзей у медыя і публічных прасторах.
Мы прымаем у сваю каманду вельмі розных людзей і мала на што пры гэтым звяртаем увагу, але гэта не значыць, што у нас зусім няма патрабаванняў. Мы чакаем ад вас:
- павагу да правоў чалавека і разнастайнасці грамадства,
- жаданне даведацца больш пра працу арганізацыі,
- веданне нашых фарматаў і кірункаў дзейнасці (альбо моцнае жаданне даведацца пра гэта),
- здольнасць хутка вучыцца,
- адказнасць,
- павагу да дэдлайнаў і здольнасць іх прытрымлівацца,
- звышздольнасць “не знікаць” з жыцця арганізацыі.
Таксама вам патрэбна мець дастаткова часу, каб займацца абраным кірункам дзейнасці. Усё астатняе не мае значэння і не будзе ўлічвацца пры адборы.
Мы заўжды імкнёмся дапамагаць новым сябрам і сяброўкам адаптавацца ў нашай камандзе, у нас ёсць дзве каардынатаркі валанцёраў і валанцёрак, якія дапамогуць вам прасцей і хутчэй уключыцца ў працу!
Чым вы можаце дапамагчы арганізацыі:
- Арганізоўваць мерапрыемствы ў Мінску і часам дапамагаць з арганізацыяй падзей у іншых гарадах. Трэба проста добра ведаць усе стадыі падрыхтоўкі, выконваць іх, нагадваць іншым пра дэдлайны і не забываць пра свае.
- Шукаць і запрашаць новых “жывых кніг” ды герояў і гераінь. Гэта ледзьве не галоўнае ва ўсім працэсе падрыхтоўкі фарматаў “Жывой Бібліятэкі” і “Шчырах размоў”. Трэба мець вельмі добрыя камунікатыўныя здольнасці, не баяцца размаўляць з незнаёмымі людзьмі, умець проста тлумачыць складаныя рэчы, не забываць неабходныя рэчы, сачыць за выкананнем просьбаў. Цярплівасць і спакой таксама будуць дарэчы.
- Адказваць за напаўненне сайту і падтрымку яго ў актуальным стане (WordPress).
- Займацца рассылкай навінаў для нашых падпішчыкаў і падпішчыц у MailChimp.
- Здымаць для нас відэа і рабіць прыгожыя фатаздымкі.
- Дапамагаць з усім астатнім. Нашы валанцёры могуць займацца разнастайнымі рэчамі ад піяру да дызайну, пісаць, вычытваць, перакладаць тэксты, ствараць новае, руйнаваць старое – глядзіце падрабязней у Google-форме ніжэй.
Далучыцца да нашай каманды вельмі проста – трэба запоўніць анкету па спасылцы альбо ніжэй.