Ці бывала калі-небудзь такое, што вы чулі ў свой бок: “Сам_а вінават_ая! З такімі так і трэба!”? Ці знаёма вам адчуванне таго, што хочацца закрычаць, растлумачыць, што ўсё не так, як здаецца на першы погляд ці як распавядаюць сучасныя медыя?

Мы хочам даць вам гэтую магчымасць! Магчымасць быць сабой, магчымасць расказаць як мага большаму колу людзей, што за стэрэатыпамі хаваюцца такія ж самыя людзі, якія здольны адчуваць боль, кахаць, злавацца. Усё гэта магчыма ў межах фармата Жывой Бібліятэкі.

Калі вы:

  • Належыце да пэўнай сацыяльнай групы, у дачыненні да якой існуюць стэрэатыпы
  • Сутыкаецеся са стыгматызацыяй і/ці дыскрымінацыяй у паўсядзённым жыцці
  • Маеце спецыфічны досвед / прафесію / стыль жыцця / светапогляды, якія выклікаюць шмат пытанняў і неадназначных рэакцый “большасці”
  • Марыце зрабіць свой унёсак у змяненне свету і хоць трошкі змяніць светапогляды нашых Чытачоў і Чытачак
  • Гатовыя да шчырага дыялогу аб набалелым
  • Гатовыя адкрыцца і расказаць усяму свету як гэта, быць “Іншым”

Тады мы будзем рады запрасіць вас на нашы мерапрыемствы і даць магчымасць адчуць сябе “жывой кнігай”! Для таго, каб далучыцца да нас трэба запоўніць заяўку. Пасля запаўнення анкеты праз пэўны час (часам гэта можа заняць да 1 месяца і болей) з вамі звяжуцца арганізатары і арганізатаркі.

Калі у вас ёсць сябры ды сяброўкі, якія яшчэ не ведаюць, што такое Жывая Бібліятэка, але падыходзяць пад апісанне вышэй, смела запрашайце іх! Мы будзем радыя сустрэцца з новымі цікавымі людзьмі і распавесці болей пра фармат Жывой Бібліятэкі.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у фармаце вы можаце звяртацца ў асабістыя паведамленні Цэнтра “Жывая Бібліятэка” у сацыяльных сеткахі ВК альбо FB альбо пісаць лісты на human.library.belarus@gmail.com.

Нашы Жывыя Кнігі