У 2020-ы наш Цэнтр уваходзіў з натхненнем і вялікімі планамі. Мы планавалі праводзіць працу ў Мінску і вандраваць па Беларусі з велічэзнай колькасцю цікавых фарматаў і ініцыятыў.

Але спачатку пандэмія COVID-19, а пасля і палітычная сітуацыя сталі для нас сур’ёзнымі выклікамі. Мы назвалі нашу справаздачу “(Пера)планаванне”, таму што ў нейкі момант “злавілі” сябе ў сітуацыі пастаянных спробаў перапланавання нанова ўсяго таго, што мы збіраліся зрабіць раней.

Але, нягледзячы ні на што, мы перажылі гэты год і нават зрабілі гэта досыць паспяхова! Мы правялі 64 мерапрыемствы (50/50 Мінск і рэгіёны), у якіх прыняло ўдзел больш за 2300 чалавек (65% анлайн). Мы перайшлі ў анлайн-фармат дзейнасці і наш сайт дзякуючы гэтаму атрымаў +115% наведванняў у параўнанні з 2019 годам, а людзі змаглі як “прачытаць” нашы Жывыя Кнігі на Жывых Бібліятэках у Zoom, так і паслухаць іх у падкасцеХачу цябе чытаць“.

Наша праца ў 2020 дапамагла, напрыклад:

  • моладзі з Бабруйска, Мазыра і Маладзечна пагаварыць пра тое, што іх хвалюе, на мерапрыемствах у рамках праекта RegiON;
  • людзям старэйшага ўзросту знайсці зручныя і прыязныя кавярні Мінска на карце;
  • людзям, якія былі на самаізаляцыі, атрымаць падтрымку і / або развеяць міфы і даведацца факты пра COVID-19 з дапамогай паштовак (усё яшчэ можна адправіць іх сабе ці блізкім, запоўніўшы форму на сайце!).

Тое, што вы прачытаеце ў гэтай справаздачы, — гэта вынік працы каманды Цэнтра. Прыхільнікі і Прыхільніцы, валанцёры і валанцёркі зрабілі ў 2020 нешта большае, чым проста выканалі сваю працу. Наша каманда не проста выжыла ў віры 2020. Мы пераўвасобіліся ў нейкай іншай якасці каманды: мы больш не баімся змен і выклікаў, гнутка падыходзім да планаў і працы, не панікуем, больш уважліва ацэньваем свае сілы, мы ўмеем падтрымаць адно аднаго патрэбнымі словамі ў самыя складаныя моманты, мы шчырыя, адкрытыя і гатовыя да чаго заўгодна, калі мы разам.

Мы спадзяёмся, што цяпер, чытаючы справаздачу, за кожным словам пра дзейнасць вы будзеце бачыць нашу неверагодную каманду, якая працягвае працаваць надалей, каб змяняць гэты свет да лепшага!

Наша справаздача ніжэй па-беларуску, по-русски и in English.

Спампаваць

Скачать

Download

Калі вам блізка тое, што мы робім, і вы хочаце, каб “Жывая Бібліятэка” працягвала сваю дзейнасць, вы можаце падтрымаць нас, аформіўшы штомесячную падпіску, ці аднаразова ахвяраваць камфортную для вас суму.