Мы далучыліся да кампаніі супраць смяротнага пакарання - Цэнтр "Жывая Бібліятэка"
Навіны

Мы далучыліся да кампаніі супраць смяротнага пакарання

"Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"

Цэнтр “Жывая Бібліятэка” далучыўся да працоўнай групы Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”, якая плануе актыўна падключыцца да інфармацыйнага і адукацыйнага напрамкаў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, а таксама задзейнічаць міжнародных партнёраў. Мы ўпэўненыя, што правы чалавека — гэта базавыя свабоды і правы для ўсіх людзей, без павагі гэтых правоў у дзяржаве, моладзь губляе магчымасці для поўнай рэалізацыі свайго патэнцыялу ў грамадстве.

З 1994 года ў Беларусі да смяротнага пакарання прыгавораны больш за 300 чалавек, сярэдні ўзрост пакараных складае 32 гады. Па дадзеных даступнай статыстыкі, каля паловы пакараных – маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 31 гадоў.

У Беларусі смяротнае пакаранне ажыццяўляецца шляхам расстрэлу. Месцы пахавання забітых невядомыя гэту інфармацыю не выдаюць нават сваякам. Раней у пасведчанні аб смерці ставілі прочырк, цяпер пішуць «адбыў у адпаведнасці з прысудам».

“На жаль, вялікая колькасць маладых людзей думае, што ў нас у краіне смяротнага пакарання няма, мы бачым вялікі прабел у інфармаванні па гэтай тэме ў Беларусі на розных узроўнях. У нас ужо сфармавалася бачанне таго, як на гэта можна ўплываць і як дапамагчы кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарння ў Беларусі ” ў дасягненні пастаўленай мэты – мараторыя на смяротнае пакаранне”, кажа Зміцер Герыловіч, старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”.

«РАДА» далучылася да кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання»

“З вялікім натхненнем вітаем ініцыятыву сяброў Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” аб далучэнні да дзейнасці кампаніі супраць смяротнага пакарання. Мы ўпэўнены, што агульнымі намаганнямі, сумеснай актыўнасцю, салідарнасцю і сінергіяй мы паскорым той час, калі наша Краіна будзе вольнай ад такога ганебнага і варварскага віда пакарання, як узаконенае забойства імем Рэспублікі Беларусь, а значыць забойства ад імя кожнага з нас. Наша кампанія адкрыта для супрацоўніцтва і сумеснай дзейнасці для кожнага і кожнай, хто падзяляе ідэі правоў чалавека, абаліцыянізма і еўрапейскіх каштоўнасцяў і гатовы дзейнічаць для прасоўвання гэтых ідэй”, – заявіў Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “ Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі ”

«РАДА» далучылася да кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання»

Даведка: Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі “ была заснавана ў 2009 годзе Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Міжнароднай амністыяй, займаецца юрыдычным, інфармацыйных і адукацыйным напрамкамі ў пытанні адмены смяротнага пакарання ў Беларусі, а таксама з’яўляецца часткай і актыўным удзельнікам сусветнага руху абаліцыяністаў – прыхільнікаў адмены смяротнага пакарання ва ўсім свеце.

Падпісацца на навіныПадтрымацьВаланцёрства
Глядзіце таксама
Інклюзія

Кто готовит сладости для одиноких жителей Боровлян?

ІнклюзіяАдукацыя

Как обеспечить инклюзию онлайн

Адукацыя

Права человека во время распространения короновируса

ІнклюзіяАдукацыя

Разработка и внедрение политик разнообразия и инклюзии