У Мазыры Жывыя Бібліятэкі арганізоўвае культурна-адукацыйная платформа “Першы крок by Мазыр”. Арганізацыя існуе з жніўня 2018 года, а першая Жывая Бібліятэка была праведзена 21 снежня 2019 года.

У каманду ўваходзяць:
Аня Палей – праца з Кнігамі, маркетынг і PR.
Лена Савіцкая – адміністрацыйныя пытанні, фота.
Валанцёры і валанцёркі мерапрыемстваў: Улада, Ліза Пархімовіч, Даша Навіцкая.

Раней “Першы крок by Мазыр” працавалі толькі ў фармаце лекцый, дыскусій, сустрэч, якія прадугледжваюць наяўнасць экспертаў і экспертак, слухачоў і слухачак. Але з часам стала зразумела, што людзі хочуць падзяліцца сваёй гісторыяй, якая звязаная не толькі з экспертызай, а і з асабістым вопытам, не заўсёды пазітыўным.

Мы шукалі прыдатныя фарматы, і фармат Жывой Бібліятэкі аказался найбольш удалым з іх.

У Мазыры, як у невялікім горадзе, няма магчымасці быць пачутымі за сваім колам зносін, таму для Мазыра Жывая Бібліятэка – гэта пра людзей горада, іх гісторыі і вопыт камунікацыі адзін з адным.

Сачыць за навінамі пра Жывыя Бібліятэкі і іншыя мерапрыемствы ў Мазыры можна ў сацыяльных сетках: ВК, ФБ ці Instagram.

Анна Палей гаворыць: “Мы ўдзячныя за падтрымку і дапамогу ў правядзенні ЖБ, каштоўныя парады і суправаджэнне. Гэта вельмі дапамагае і каштоўна для нас”.