Першая Жывая Бібліятэка ў Маладзечна адбылася 24 красаківа 2016-га году. Усе Жывыя Бібліятэкі праходзяць у партнэрскай прасторы Red Bar.

У 2018 пачалi ладзiць прафарыентацыйныя ЖБ для школьнiкау. Такiя iмпрэзы праводзiм на базе самiх адукацыйных устаноў.

Жывая Бібліятэка ў Маладзечна – гэта лампавы праект. Мы невялiкiя, але утульныя.

Каардынатарка Жывых Бібліятэк у Маладзечна, чалавек, якога хлебам не кармі, дай абняць – Юля Мароз.

Фота/каардынацыя – Вiталь Назарэвiч.

Бібліятэкаркі і проста пекныя паненкі – Наталля Садоўская i Ксенiя Таратута.

Апошнія навіны Жывой Бібліятэкі ў Маладзечна можна даведацца ў яе акаунтах у ВК ды Instagram.

Артыкул як з’явілася ЖБ Маладзечна “Бо ляніва ездзіць у Мінск, калі захочаш трапіць на ЖБ”.

А яшчэ раім да прагляду відэа пра прафарыентацыйныя Жывыя Бібліятэкі для школьнiкау і школьніц!