У Барысаве Жывыя Бібліятэкі з’явіліся дзякуючы супрацоўніцтву Вольгі Мурашка и НДА «Правінцыя».
У ліпені 2018 года Вольга ўпершыню пабывала на Жывой Бібліятэцы ў Мінску, закахалася ў фармат і марыла калі-небудзь правесці ЖБ у Барысаве. Паралельна з гэтымі падзеямі, старшыня НДА «Правінцыя» Алена Аўтушка, якая таксама бывала на Жывой Бібліятэцы, пісала праект і ўключыла ў яго правядзенне 5 мерапрыемстваў.
Так у Барысаве 19 ліпеня 2019 года адбылася першая Жывая Бібліятэка.
«На кожную Жывую Бібліятэку да нас прыходзяць каля 50 чалавек, – кажа Вольга Мурашка. – Мы атрымліваем зваротную сувязь, якая натхняе, і разумеем, што трэба працягваць».
Зараз у Барысаве Жывая Бібліятэка праходзіць рэгулярна ў партнёрстве з Цэнтрам развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» і праводзіць яе клуб «Будзь сабой!».
Касцяк каманды – 4 удзельніцы клуба, валанцёры і валанцёркі, якія запрашаюць ўсіх на ўнікальны і незабыўны фармат Жывых Бібліятэк!
Пра барысаўскія Жывыя Бібліятэкі пісалі ў СМІ:
А паглядзець фатаздымкі і адчуць атмасферу барысаўскіх Жывых Бібліятэк можна на фатаздымках у фэйсбуку
Каб паўдзельнічаць у Жывой Бібліятэцы ў ролі Кнігі, далучыца ў якасці валанцёра ці валанцёркі або каб ўдакладніць іншыя пытанні, вы можаце пісаць або тэлефанаваць:
Вольге: borisovfemtime@gmail.com / ФБ / ВК / TG / Insta
Марыі: ВК / +375295778375