Наша каманда ад самага пачатку сваёй дзейнасці шмат увагі надавала працы ў розных гарадах. Таму мы вельмі рады распавесці пра наш новы праект RegiON (Уключаючы рэгіён).

Дзейнасць праекта скіравана на нефармальную адукацыю моладзі з Бабруйску, Мазыра і Маладзечна. У межах праекта ў гэтых гарадах плануецца правесці вялікую колькасць нашых любімых мерапрыемстваў:

  • Жывая Бібліятэка
  • Шчырыя размовы
  • Сацыяльная гульня
  • Форум-тэатр
  • Ларп
  • Лекцыі і воркшопы на тэмы экалогіі і гендарных пытанняў

Праект скіраваны на тое, каб моладзь не толькі паўдзельнічала ў розных фарматах, але і мела магчымасць разам з арганізатарамі і арганізатаркамі імпрэз абмеркаваць тое, як падрыхтаваць і правесці такія мерапрыемствы самастойна.

Акром таго мы плануем выпусціць шэраг артыкулаў як пра месных актывістаў і актывістак, так і пра Жывых Кніг з розных гарадоў, што зробіць гэтых людзей і праблемы, з якімі яны сутыкаюцца, больш бачнымі.

Праект рэалізуецца Цэнтрам развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” і ў партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Лакальныя партнёры праекта RegiON

Бабруйск. Тайм-клуб “1387”
Гэта даступная публічная прастора для фармавання і развіцця гарадскіх супольнасцяў. Для іх важныя: гарадская разнастайнасць і крэатыўнасць, крытычнае мысленне і ўсвядомлены выбар, вольная культура, адукацыя на працягу ўсяго жыцця. Тайм-клуб з’яўляецца пляцоўкай для правядзення імпрэз, на якой дзейнічае лакальная каманда Жывой Бібліятэкі. Сайт – Тайм-клуб “1387”
Мазыр. Праект “Першы крок”
Быў утвораны ў жніўні 2018 і спачатку ажыццяўляўся ў фармаце “навуковага кафэ”, а ў верасні 2019 адкрылася творчая пляцоўка праекта #першыкрокspace. Фіналісты конкурсу сацыяльных праектаў Social weekend 13. Сярод іх праектаў, напрыклад, краудкампанія ў падтрымку выдання ўнікальнага матэрыялу пра горад “Вулiцы i плошчы Мазыра як сведкi гiсторыi”; пікнік і даведнік па ініцыятывах #мозырьвключайся. Прастора #першыкрокspace і каманда праекта з’яўляюцца лакальнай камандай Жывой Бібліятэкі. Сайт – “Першы крок”
Маладзечна. РМГА “НСНЛ”
Рэспубліканскае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Нэкст Стоп – Нью Лайф” зарэгістравана ў 1991. Прыярытэтным кірункам дзейнасці з’яўляецца развіццё партнёрскіх адносін з арганізацыямі дзеля супольнай рэалізацыі ініцыятыў і забеспячэння іх устойлівасці, а таксама развіццё супрацы паміж актывістамі з розных сфер дзейнасці. 13 ліпеня 2019 “НСНЛ” рэалізавалі ініцыятыву па стварэнні гарадской грамадскай крэатыўнай прасторы ў Маладзечна – “Вуліца стрыт-фуду”. Сайт – “НСНЛ”. У рэалізацыі праграмы ў Маладзечна ў якасці прасторы будзе задзейнічаны адукацыйны цэнтр “Открытое пространство”. Рэалізацыю Жывых Бібліятэк возьме на сябе лакальная каманда Жывой Бібліятэкі, якая традыцыйна ў якасці памяшкання супрацоўнічае з барам “Redbar”.

Мерапрыемствы праекта

Няма надыходзячых мерапрыемстваў зараз.

Навіны праекта