Жывая Бібліятэка ў першы раз прайшла ў Беларусі 11 кастрычніка 2014 года. Арганізатаркамі мерапрыемства сталі Марына Штрахава, Марыя Лукашук і Вольга Арцёмчык. Жывая Бібліятэка – гэта суствены рух, які мае сваю міжнародную гісторыю.

Доўгі час Жывая Бібліятэка ў Беларусі існавала як ініцыятыва, аднак 12 ліпеня 2017 года супольнасць атрымала рэгістрацыю ў Мінгарвыканкаме як сацыяльна-творчая установа “Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”.

Наша місія: мы развіваем грамадства, пабудаванае на прынцыпах роўнасці, інклюзіі, недыскрымінацыі і талерантнасці, праз эфектыўную камунікацыю паміж рознымі сацыяльнымі групамі і павелічэнне іх бачнасці.

Мэтамі ўстановы з’яўляюцца:

  • садзейнічанне развіццю эфектыўнай камунікацыі паміж людзьмі, заснаванай на прынцыпах інклюзіі, роўнасці, недыскрымінацыі і талерантнасці;
  • садзейнічанне разбурэнню стэрэатыпаў і прасоўванню разнастайнасці ў грамадстве;
  • прасоўванне інклюзіўных практык і падыходаў у дзейнасці розных суб’ектаў беларускага грамадства;
  • павелічэнне бачнасці сацыяльных груп у публічнай прасторы рознымі метадамі.

У Праўленне ўстановы, якое абіраецца на Агульным Сходзе Прыхільнікаў і Прыхільніц, зараз уваходзяць Марына Штрахава (Старшыня), Дар’я Лебедзева (сакратарка), Зміцер Радзіеўскі (дырэктар ўстановы), Ганна Марзан і Любоў Ланіна.

Злева направа зверху ўніз: Марына Штрахава (Старшыня), Ганна Марзан, Любоў Ланіна, Зміцер Радзіеўскі і Дар’я Лебедзева (сакратарка).

Злева направа зверху ўніз: Марына Штрахава (Старшыня), Ганна Марзан, Любоў Ланіна, Зміцер Радзіеўскі і Дар’я Лебедзева (сакратарка).

З Прыхільнікамі і Прыхільніцамі арганізацыі, а таксама з валанцёрскай камандай можна пазнаёміцца тут.

Асноўныя кірункі дзейнасці арганізацыі: