Інфармацыйная кампанія “Міфы vs факты пра COVID-19” ад Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” створана з мэтай распавесці, што на дадзены момент з інфармацыі пра COVID-19 з’яўляецца міфам, а што адпавядае рэчаіснасці згодна інфармацыі з сайту Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
З дапамогай наглядных і зразумелых паштовак мы імкнемся распаўсюдзіць праўдзівую і актуальную інфармацыю пра COVID-19 сярод моладзі і людзей старэйшага ўзросту, а таксама падтрымаць тых, хто знаходзіцца на самаізаляцыі. Мы спадзяемся, што паштоўкі і іншыя матэрыялы дапамогуць пазбавіцца страхаў пра міфічныя жахі, а таксама лепш абараняць сябе ад захворвання.
Паштоўкі, якія вы можаце бачыць ніжэй, мы з радасцю адправім вам, вашым блізкім, пажылым сваякам і іншым людзям, якіх вы хочаце падтрымаць у гэты час. Калі ласка, звярніце ўвагу, што паштоўкі адпраўляюцца толькі па Беларусі.
Унізе старонкі вы знойдзеце спасылку для спампавання ўсіх шаблонаў паштовак.
Міфы vs факты
Падтрымка
Спампаваць усе макеты паштовак вы можаце па гэтай спасылцы.
Макеты паштовак дасяжны па ліцэнзіі CC BY-NC-SA 4.0