Калі вам блізка тое, што мы робім, вы падзяляеце нашы каштоўнасці і хочаце, каб наша грамадства было больш інклюзіўным і талерантным, то падтрымайце нашу дзейнасць!

Першы спосаб ― перавесці грошы на наш рахунак з дапамогай банкаўскай карткі.

Унёскі збіраюцца праз модуль аплаты bePaid. Па націсканні кнопкі “Падтрымаць” для вас будзе выведзена адмысловая абароненая плацежная форма працэсінгавай сістэмы bePaid. Для аплаты вам спатрэбіцца ўвесці дадзеныя сваёй карты і пацвердзіць плацеж кнопкай “Аплаціць N руб.”, дзе N - вызначаная вамі сума. Калі ваша картка падтрымлівае тэхналогію 3-D Secure, сістэма прапануе вам прайсці стандартную аднахвілінную працэдуру праверкі ўладальніка(-цы) карткі на старонцы вашага банка (банка, які выдаў вашу карту). Мы прымаем плацяжы з наступных банкаўскіх картак, выпушчаных беларускімі банкамі: Visa, Visa Electron, MasterCard, Maestro, Белкарт.

Звяртаем вашую ўвагу, што сродкі прымаюцца толькі ад грамадзян Рэспублікі Беларусь (за выключэннем тых, хто стала пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь) і замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія маюць дазвол на сталае пражыванне ў Рэспублікі Беларусь (вид на жительство).

Пасля правядзення аплаты на пазначаны вамі электронны адрас прыйдзе пацверджанне. Зварот грашовых сум пры здзяйсненні ахвяравання (пераводзе бязвыплатнага ўнёску) ажыццяўляцца не будзе. Плацяжы з банкаўскіх картак ажыццяўляцца праз сістэму электронных плацяжоў bePaid. Плацежная форма сістэмы адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі перадачы звестак (PCI DSS Level 1). Усе канфідэнцыйныя звесткі захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе і максімальна ўстойлівыя да ўзлому.


Другі спосаб ― пакласці грошы на наш рахунак праз банк.

Для гэтага трэба прыйсці ў любы беларускі банк і пакласці любую суму на наступныя рэквізіты:

Социально-творческое учреждение «Центр развития эффективной коммуникации “Живая Библиотека”»
УНП 192941214
ул. Романовская Слобода, д.5, каб. 604, 220048, г. Минск

р/с BY33 ALFA 3015 2459 0200 1027 0000
банк ALFABY2X ЗАО "Альфа-Банк"
ул. Сурганова, 43-47, 220013, г. Минск

У якасці мэты плацяжу трэба ўказаць: «Безвозмездный взнос на уставные цели и нужды организации, включая аренду, коммунальную плату и т.д.». Для правядзення плацяжу таксама спатрэбіцца ўказаць вашае імя і прозвішча.

Звяртаем вашую ўвагу, што сродкі прымаюцца толькі ад грамадзян Рэспублікі Беларусь (за выключэннем тых, хто стала пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь) і замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія маюць дазвол на сталае пражыванне ў Рэспублікі Беларусь (вид на жительство).

Спампаваць форму для аплаты можна па спасылцы http://bit.ly/RekvizityHL.

Варта памятаць, што звычайна банкі здымаюць камісію за такія аперацыі, якая моцна адрозніваецца ў кожным банку. Са свайго боку раім скарыстацца паслугамі ЗАТ "Альфа-банк" (звычайна камісія складае 1 р.) альбо ЗАТ "БСБ Банк" (камісія складае каля 1-2 р. і залежыць ад сумы).