Што такое kids-friendly прасторы? (відэа) - Цэнтр "Жывая Бібліятэка"
Інклюзія

Што такое kids-friendly прасторы? (відэа)

[ Русская версия ниже // English version below ]

Kids-friendly прасторы – гэта месцы, у якіх аднолькава зручна як дарослым, так і дзецям. Важна, што гэта прасторы не толькі для людзей з дзецьмі, а месцы, зручныя для людзей рознага ўзросту.

Як зрабіць любое месца kids-friendly?

Трэба працаваць у двух кірунках: прастора і камунікацыя.

Камфортная kids-friendly прастора – гэта:

  • Зручны ўваход (пандусы, шырокія дзверы, у якія могуць праехаць дзіцячыя вазкі)
  • Мажлівасць пераапрануць дзіця (спавівальныя сталы, якімі зручна карыстацца як жанчынам, так і мужчынам з дзіцём)
  • Месца, дзе можна зручна пакарміць дзіця (пакоі для кармлення грудзьмі, мэбля для дзяцей дашкольнага ўзросту)
  • Дзіцячы куток (часам невялікі стол з крэслам ды размалёўка ратуюць дзіця ад смутку, пакуль дарослыя чакаюць сваю чаргу)

Памятайце пра асаблівасці камунікацыі:

  • Дзецям цяжэй кантраляваць пачуцці, чым дарослым. Таму можна альбо дапамагчы ім справіцца з моцнымі эмоцыямі, альбо паспрабаваць не звяртаць увагі.
  • Дзеці яшчэ не заўсёды знаёмы з асабістымі межамі. Проста памятайце пра гэта і мякка выстаўляйце свае межы.
  • Дзіця – гэта асоба. Нельга дакранацца да іх без дазволу. Гэта можна зрабіць толькі ў сітуацыі небяспекі.
  • Дзеці не ў стане адказаць даросламу чалавеку з пазіцыі роўнасці. Таму пры патрэбе лепш размаўляйце з дарослымі, якія знаходзяцца побач з імі.

Чаму патрэбны kids-friendly прасторы?

  • Дзеці – такія самыя грамадзяне, як і дарослыя. Іх патрэбы неабходна ўлічваць.
  • Дарослыя з дзецьмі маюць тыя ж самыя правы, што і дарослыя без дзяцей. Трэба каб яны былі ўключаны ў грамадства гэтак жа, як і да з’яўлення дзіцяці.

Прасторы, прыязныя да дзяцей – крок да інклюзіўнага грамадства!

Тэкст: Наста Базар, Ганна Беляева

Відэа зроблена камандай BeVisual ў межах ініцыятывы ALL Inclusive, якую рэалізуе Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by.

Русская версия - Что такое kids-friendly пространства?
 Что такое kids-friendly пространства, или пространства, дружественные для  детей?

Kids-friendly пространства – это места, в которых одинаково комфортно как взрослым, так и детям. Важно, что это пространства не только для людей с детьми, а места, удобные для людей разного возраста.

Как сделать любое место kids-friendly?

Нужно работать в двух направлениях: пространство и коммуникация.

Комфортное kids-friendly пространство – это:

  • Удобный вход (пандусы, широкая дверь, в которую могут проехать детские  коляски);
  • Возможность переодеть ребёнка (пеленальные столы, которыми удобно пользоваться как женщинам, так и мужчинам с ребёнком);
  • Место, где можно комфортно покормить ребёнка (комнаты для грудного кормления, мебель для детей дошкольного возраста);
  • Детский уголок (иногда небольшой стол со стулом и раскраской спасают ребёнка от скуки, пока взрослые ждут своей очереди).

Помните об особенностях коммуникации:

  • Детям сложнее, чем взрослым, контролировать чувства. Поэтому можно либо помочь им справиться с сильными эмоциями, либо постараться не обращать внимания.
  • Дети не всегда знакомы с личными границами. Просто помните об этом и мягко обозначайте свои границы.
  •  Ребёнок – это личность. К ним нельзя прикасаться без разрешения. Это можно делать только в ситуации опасности.
  • Дети не в состоянии ответить взрослому человеку на равной позиции. Поэтому при необходимости лучше разговаривайте со взрослыми, которые находятся рядом с ними.

Почему нужны kids-friendly пространства?

  • Дети – такие же граждане, как и взрослые. Их потребности необходимо учитывать.
  • Взрослые с детьми имеют те же права, что и взрослые без детей. Нужно чтобы они были включены в общество так же, как до появления ребёнка.

Пространства, дружественные для детей – шаг к инклюзивному обществу!

Текст: Наста Базар, Анна Беляева

English version - What are kids-friendly spaces?
 Kids-friendly space is a space where both kids and adults feel equally comfortable. This is important to underline that such spaces are suitable not only for people with children but for people of different ages.

How to make every space kids-friendly?

We should work in two directions: space and communication.

Comfortable kids-friendly space should include:

  • Convenient entrance
  • Changing room for kid and parent
  • Place where parent can feed a baby
  • Kid’s corner

 Remember about specific character of children’s communication:

  • It is difficult for children to control their feelings. Therefore, you can help them cope with strong emotions, or try not to pay attention.
  • Children are not always familiar with personal boundaries. Just keep this in mind and try to explain your boundaries gently.
  • Every child is a personality. You cannot touch a child without permission. This can only be done in a situation of threat.
  • Children are unable to respond to an adult on an equal footing. Therefore, if necessary, it is better to talk to adults who are near them.

Why do we need kids-friendly spaces?

  • Children are citizens as adults and their needs should be taken into consideration.
  • People with children have the same rights and should be included into society on the same level as those who do not have children.

Kids-friendly spaces are a step towards an inclusive society!

Text: Nasta Bazar, Hanna Beliaeva

Падпісацца на навіныПадтрымацьВаланцёрства
Глядзіце таксама
Навіны

Як прайшоў Дзень нулявой дыскрымінацыі

Інклюзія

Как помочь молодым людям с инвалидностью поверить в себя?

ІнклюзіяАдукацыя

Как оценить потребности целевых групп онлайн

Інклюзія

Большой репортаж из минской инклюзивной кофейни