У межах інклюзіўнага кірунку мы прасоўваем ідэю важнасці ўключэння самых розных груп у жыццё грамадства.

Інклюзія – гэта ўключэнне розных уразлівых груп у жыццё грамадства.

Для нас важна, каб розныя людзі былі бачныя ў медыя і публічнай прасторы, а розныя прасторы і мерапрыемствы былі даступныя для шырокага кола сацыяльных груп. Дзеля гэтага мы супрацоўнічаем з рознымі медыя, праводзілі маніторынг даступнасці, ствараем базу інклюзіўных практык і робім розныя адукацыйныя мерапрыемствы.

Так, у межах ініцыятывы “All Inclusive”, якую з восені 2019 мы рэалізуем у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by, мы ўжо зрабілі наступнае:

  • Форум інклюзіўных практык “All Inclusive”, які сабраў разам больш за 80 чалавек, якіх цікавіць тэма інклюзіі ў Беларусі. Больш пра форум можна пачытаць у матэрыяле ад 34mag.
  • База інклюзіўных практык, якая аб’ядноўвае беларускі і замежны досвед рознай дзейнасці на карысць інклюзіі.
  • Адукацыйны курс “All Inclusive” – наша сумесная праца з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацыі і анлайн-часопісам CityDog.by. Мы сабралі разам 22 чалавекі, якія хочуць зрабіць дзейнасць сваёй арганізацыі ці ініцыятывы больш інклюзіўнай і даступнай для шырокага кола людзей.
  • Выпуск асветніцкіх артыкулаў пра розныя інклюзіўныя практыкі і сацыяльныя групы сумесна з часопісам CityDog.by.
  • Серыя кароткіх адукацыйных відэа (да 1,5 хвілін) пра розныя інклюзіўныя падыходы ў дзейнасці арганізацый і ініцыятыў.
  • Серыя “інклюзіўных” вэбінараў, якія дапамагаюць арганізацыям і ініцыятывам станавіцца больш інклюзіўнымі і эфектыўна адказваць на вылікі працы ў анлайн з уразлівымі групамі пад час пандэміі.