Мы вырашылі сабраць у адным месцы самыя розныя інклюзіўныя практыкі, каб яны сталі больш бачнымі і даступнымі для шырокага кола арганізацый і ініцыятыў, каб любы чалавек змог знайсці нешта, што можна пераняць.

Нам хочацца паказаць, што інклюзія – гэта яшчэ і пра разнастайнасць, таму ў 2020 годзе на нашым сайце https://humanlibrary.by з’явіцца база інклюзіўных практык з усёй Беларусі, якой змогуць карыстацца ўсе жадаючыя.

Каб ваша практыка патрапіла ў базу, трэба запоўніць форму https://forms.gle/ktR3don7GSuWmBaf7. Праз пэўны час з вамі звяжуцца, каб удакладніць інфармацыю ці даць спасылку на практыку ў базе на сайце. Найбольш цікавыя і карысныя практыкі таксама маюць шанец з’явіца ў 2020 годзе на сайце гарадскога анлайн-часопісу CityDog.by.

Усе пытанні, каментары, прапановы па супрацоўніцтву (мы будзем рады рабіць гэта разам!) дасылайце на пошту human.library.belarus@gmail.com з пазнакай “База”.

Ініцыятарамі стварэння базы з’яўляецца Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” пры падтрымцы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый і гарадскога анлайн-часопісу CityDog.by.