Гэтая форма для аўтаматычных штомесяцовых аплат.

Унёскі збіраюцца праз ЗАТ “Альфа-банк”. Да аплаты прымаюцца карты міжнародных аплатных сістэм VISA, MasterCard, выпушчаных беларускімі банкамі. Па націсканні кнопкі “Падтрымаць” вы будзеце перанакіраваны на абароненую старонку аплаты банка для ўводу дадзеных банкаўскай карткі.

Плацяжы праз модуль прымаюцца як: «Безвозмездный взнос на уставные цели и нужды организации, включая аренду, коммунальную плату и т.д.».

Звяртаем вашую ўвагу, што сродкі прымаюцца толькі ад грамадзян Рэспублікі Беларусь (за выключэннем тых, хто стала пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь) і замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія маюць дазвол на сталае пражыванне ў Рэспублікі Беларусь (вид на жительство).

Бяспека здзяйснення аплаты забяспечваецца сучаснымі метадамі праверкі, шыфравання і перадачы дадзеных па закрытых каналах сувязі. Увод дадзеных карткі ажыццяўляецца на абароненай аўтарызацыйнай старонцы банка. Для аплаты трэба ўвесці рэквізіты карткі: нумар, імя уладальніка, тэрмін дзеяння і трохзнакавы код бяспекі. Трохзнакавы код бяспекі (CVV2 для VISA, CVC2 для MasterCard) — гэта тры лічбы, што знаходзяцца на зваротным боку карткі. Калі картка падтрымвае тэхналогію 3DSecure, для ўводу кода бяспекі Вы будзеце перанакіраваны на старонку банка, што выпусціў картку.

Уведзеная Вамі персанальная інфармацыя (напрыклад: імя, прозвішча, e-mail, нумар банкаўскай карты і іншае) з’яўляецца прыватнай і не падлягае разгалашэнню. Дадзеныя карткі перадаюцца толькі ў зашыфраваным выглядзе і не захоўваюцца на дадзеным інтэрнэт-рэсурсе.

Пасля правядзення аплаты на пазначаны вамі электронны адрас прыйдзе пацверджанне. Зварот грашовых сум пры здзяйсненні ахвяравання (пераводзе бязвыплатнага ўнёску) ажыццяўляцца не будзе.