Загрузка мерапрыемствы

« Усе мерапрыемствы

Жывая Бібліятэка ў Маладзечна

24 лістапада 17:00 - 22:00

Мерапрыемства Навігацыя

24 лістапада, нядзеля, у Red Bar у Маладзечна адбудзецца Жывая Бібліятэка.

На Жывой бібліятэцы замест кніг – людзі, якія сутыкаюцца са стэрэатыпамі ці дыскрымінацыяй у грамадстве. Чытач – гэта ты, мой сябра (той, хто прыходзіць паслухаць і задаць Кнізе пытанні).
На ЖБ у нас тры сесіі чытання па 30 хвілін. Кожным новым разам Чытачы выбіраюць іншую Кнігу, якую хочуць паслухаць. Далучыцца да чытання можна з любой сесіі.

Пасля ЖБ уладкоўваемся на дыванчыках і глядзім дакументалку ад Watch Docs. Watch Docs арганізуюць паказы фільмаў звязаных з правамі чалавека. Гэтым разам да прагляду “Песні вольнай Еўропы”, рэж. Воля Дземка.

Ты з намі 24 лістапада?

Дэталі

Дата:
24 лістапада
Час:
17:00 - 22:00

Арганізатар

Живая Библиотека Молодечно
Website:
https://vk.com/zhivaja.maladzechna

Месца

Red Bar
ул. Волынца 12Б, к.2
Молодечно, Belarus