Загрузка мерапрыемствы

« Усе мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Жывая Бібліятэка да Дня правоў чалавека

7 снежня 13:00 - 18:00

Запрашаем на “Жывую Бібліятэку” 7 снежня, прымеркаваную да Дня правоў чалавека!

7 снежня Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у Беларусі і WATCH DOCS Belarus запрашаюць на “Жывую Бібліятэку”, дзе людзі – гэта Кнігі, якія распавядаюць пра свой уласны досвед, і дзе разбураюцца стэрэатыпы.

“Жывая Бібліятэка” накіравана на барацьбу са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй. Тут вы паразмаўляеце з “Жывымі Кнігамі” – гэтыя людзі маюць пэўную ідэнтычнасць, незвычайны досвед ці лад жыцця, спецыфічную прафесію і з гэтымі людзьмі звязаны стэрэатыпы ў беларускім грамадстве.

Жывая Бібліятэка дае магчымасць шчыра паразмаўляць у невялікай групе з тымі, каго не сустрэнеш кожны дзень, і стаць больш адкрытымі да разнастайнасці грамадства.

Калі: 7 снежня (субота), 13:00 – 18:00

Дзе: ОК16 (вуліца Кастрычніцкая 16к25), Мінск

Уваход вольны, можна зарэгістравацца па спасылцы (да 4.12): http://bit.ly/358K5Wb.

Зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail Каталог з апісаннем Кніг за дзень да мерапрыемства. 

Падзея ў ФБ: https://www.facebook.com/events/497189084232466.

“Жывая Бібліятэка” прысвечана Дню правоў чалавека – 10 снежня. Гэты дзень афіцыйна абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у снежні 1950 года. Больш можна прачытаць тут: https://www.un.org/ru/events/humanrightsday/.

Мерапрыемства адбудзецца ў межах фестывалю дакументальнага кіно пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus. Адразу пасля “Жывой Бібліятэкі” 7 снежня ў ОК16 пройдуць:

– 18:30 паказ фільма “Сустрэча выпускнікоў” (Швецыя, 2015, рэж. Анна Адэл) і дыскусія пра праблемы булінгу ў школе;

– 21:30 паказ фільма «Атам» (Марк Казінс, Вялікабрытанія, 2015).

З праграмай фестывалю можна пазнаёміцца на сайце https://watchdocs.by/

Больш інфармацыі пра фармат “Жывой Бібліятэкі” вы можаце знайсці на сайце. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да нас у ВК, FB, Instagram, Telegram або пісаць на скрыню human.library.belarus@gmail.com

Дэталі

Дата:
7 снежня
Час:
13:00 - 18:00

Арганізатар

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”
Email:
human.library.belarus@gmail.com

Месца

Культурны хаб ОК16
улица Октябрьская 16к25, Минск
Мінск,
Phone:
+375 17 2291654
Website:
http://www.ok16.by/