Вебінар "Зрабіць сайт дасяжным для невідушчых - проста!" - Цэнтр "Жывая Бібліятэка"
Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Вебінар “Зрабіць сайт дасяжным для невідушчых – проста!”

29 ліпеня 16:00 - 18:00

Афіша вебінара "Зрабіць сайт дасяжным для невідушчых - проста!"

[Русская версия анонса ниже]

Дасяжнасць інфармацыі – важны аспект дзейнасці арганізацый і ініцыятыў. Пандэмія COVID-19 яшчэ больш актуалізавала пытанні дасяжнасці інфармацыі для многіх груп і сутыкнула арганізацыі і ініцыятывы з новымі выклікамі.

Ці даступная інфармацыя на вашым сайце для невідушчых людзей? А ці можна неяк паўплываць на сітуацыю? Як зрабіць сайт дасяжным для невідушчых? Наш вебiнар 29 ліпеня дапаможа зразумець гэта і даведацца пра некаторыя простыя спосабы павелічэння дасяжнасці вашага інтэрнэт-рэсурсу.

На вебiнары вы даведаецеся:

  • пра спосабы стварэння зручных інтэрнэт-рэсурсаў для невідушчых карыстальнікаў;
  • пра саміх невідушчых карыстальнікаў;
  • пра добрыя і дрэнныя практыкi, якія ўплываюць на дасяжнасць інфармацыі. 

Вы атрымаеце інфармацыю з першых рук: ад невідушчага карыстальніка сеткі Інтэрнэт. Наш вебiнар праводзіць Аляксандр Севярын. Невідушчы інструктар, які на працягу 15 гадоў навучае невідушчых карыстальнікаў працы з кампутарнай тэхнікай. Акрамя навучання, займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння і вэб-сайтаў, выступае з дакладамі на тэму дасяжнасці інфармацыі для людзей з парушэннямі зроку.

Калі: 29 ліпеня, 16.00-18.00
Дзе: online, платформа Zoom

Рэгістрацыя адкрыта да 10:00 29 ліпеня па спасылцы: https://forms.gle/khPK5LspQeqAWPLH9. Калі вы запоўніце форму, то 29 ліпеня вам прыйдзе ліст са спасылкай на канферэнцыю ў Zoom.

Вебінар будзе карысным для некамерцыйных ініцыятыў і арганізацый, у якіх ужо ёсць свой сайт або плануецца яго распрацоўка, каб мець магчымасць зрабіць сайт дасяжным для невідушчых.

Арганізатары вебiнара: Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацыі і анлайн-часопісам CityDog.by у рамках ініцыятывы “ALL Inclusive”.

РУССКАЯ версия анонса
Вебинар “Сделать сайт доступным для незрячих – просто!”

Доступность информации — важный аспект деятельности организаций и инициатив. Пандемия COVID-19 для многих групп ещё больше актуализировала вопросы доступности информации и столкнула организации и инициативы с новыми вызовами.

Доступна ли информация на вашем сайте незрячим людям? А можно ли как-то повлиять на ситуацию? Наш вебинар 29 июля поможет понять это и узнать некоторые простые способы увеличения доступности вашего интернет-ресурса.

На вебинаре вы узнаете:

  • о способах создания удобных интернет-ресурсов для незрячих пользователей;
  • о самих незрячих пользователях;
  • о хороших и плохих практиках, влияющих на доступность информации.

Вы получите информацию из первых рук: от незрячего пользователя сети Интернет. Наш вебинар проводит Александр Северин. Незрячий инструктор, который на протяжении 15 лет обучает незрячих пользователей работе с компьютерной техникой. Кроме обучения, занимается разработкой программного обеспечения и веб-сайтов, выступает с докладами на тему доступности информации для людей с нарушениями зрения.

Когда: 29 июля, 16.00-18.00
Где: online, платформа Zoom

Регистрация открыта до 10:00 29 июля по ссылке: https://forms.gle/khPK5LspQeqAWPLH9. Если вы заполните форму, то 29 июля вам придет письмо со ссылкой на конференцию в Zoom.

Вебинар будет полезным для некоммерческих инициатив и организаций, у которых уже есть свой сайт или планируется его разработка, чтобы иметь возможность сделать ресурс более доступным.

Организаторы вебинара: Центр развития эффективной коммуникации “Живая Библиотека” в партнёрстве с Офисом европейской экспертизы и коммуникации и онлайн-журналом CityDog.by в рамках инициативы “ALL Inclusive”.

Дэталі

Дата:
29 ліпеня
Час:
16:00 - 18:00

Арганізатар

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”
Email:
human.library.belarus@gmail.com