Варкшоп “Інклюзіўныя палітыкі як інструмент кіравання разнастайнасцю” - Цэнтр "Жывая Бібліятэка"
Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Варкшоп “Інклюзіўныя палітыкі як інструмент кіравання разнастайнасцю”

15 ліпеня 16:00 - 18:00

Варкшоп “Інклюзіўныя палітыкі як інструмент кіравання разнастайнасцю”

Разнастайнасць на дадзены момант з’яўляецца важным складнікам дзейнасці розных арганізацый па ўсім свеце.

Інклюзіўныя палітыкі дапамагаюць арганізацыям кіраваць разнастайнасцю і ўлічваць патрэбы розных груп як унутры каманды, так і ў сваёй дзейнасці. Такія палітыкі робяць арганізацыі больш эфектыўнымі і ўстойлівымі, паляпшаюць імідж, павялічваюць кола прыхільнікаў і прыхільніц, памяншаюць рызыкі канфліктаў заснаваных на дыскрымінацыі.

У выніку варкшопа вы:

  • абмяркуеце, навошта трэба кіраваць разнастайнасцю;
  • даведаецеся аб перавагах і прынцыпах кіравання разнастайнасцю ў камандзе;
  • зможаце ацаніць інклюзіўнасць сваёй ініцыятывы ці арганізацыі;
  • убачыце праявы і наступствы дыскрымінацыі;
  • пазнаёміцеся з практычнымі аспектамі распрацоўкі і ўкаранення інклюзіўных палітык і практык.

Варкшоп правядуць кансультанткі па аргразвіццю Наталля Рабава і Ірына Белая.

 

Калі: 15 ліпеня, 16:00-18:00

Дзе: online, платформа Zoom

Рэгістрацыя адкрыта да 10:00 15 ліпеня па спасылцы: https://forms.gle/gUt2FpmrCBpNXCzg8. Калі вы запоўніце форму, то 15 ліпеня вам прыйдзе ліст са спасылкай на канферэнцыю ў Zoom.

Варкшоп будзе карысным для работнікаў і работніц некамерцыйных ініцыятыў і арганізацый, якія хочуць зрабіць сваю дзейнасць больш інклюзіўнай.

Арганізатары варкшопа: Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” ў партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by у межах ініцыятывы “ALL Inclusive”.

Дэталі

Дата:
15 ліпеня
Час:
16:00 - 18:00

Арганізатар

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”
Email:
human.library.belarus@gmail.com