Варкшоп "Інклюзіўныя мерапрыемствы анлайн – (не)магчыма?” - Цэнтр "Жывая Бібліятэка"
Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Варкшоп “Інклюзіўныя мерапрыемствы анлайн – (не)магчыма?”

17 сакавіка 18:30 - 20:30

17.03, 18:30-20:30, Платформа Zoom

Русская версия ниже.

Прайшоў ужо амаль год з таго часу, як мерапрыемствы шматлікіх арганізацый і ініцыятыў сталі праводзіцца толькі ў анлайн-фармаце. Але ці ўсе прадстаўнікі і прадстаўніцы нашых мэтавых груп могуць камфортна ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах?

На варкшопе “Інклюзіўныя мерапрыемствы анлайн – (не)магчыма?” мы абмяркуем магчымыя рашэнні для інклюзіўнасці анлайн-мерапрыемстваў на этапе іх падрыхтоўкі і правядзення.

Мы не абяцаем вам гатовых вырашэнняў: некаторыя бар’еры для анлайн-удзелу дастаткова сур’ёзныя, структурныя – іх нельга памяняць сіламі адной групы або арганізацыі. Пры гэтым мы хочам прыцягнуць вашу ўвагу да бар’ераў. Тады мы зможам лепш уявіць, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца людзі па той бок манітора, і дапамагчы пераадолець дадзеныя бар’еры альбо не ствараць іх зусім.

У выніку ўдзелу ў варкшопе вы:

  • атрымаеце ўяўленне аб бар’ерах да ўдзелу ў анлайн-мерапрыемствах людзей з розных уразлівых груп (людзей з інваліднасцю, сталага веку, ЛГБТК+, падлеткаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі хатняга гвалту, і інш.);
  • абмяркуеце спосабы пераадолення бар’ераў;
  • зможаце вызначыць, што з магчымых рашэнняў падыходзіць для вашай дзейнасці.

Варкшоп разлічаны на арганізатараў і арганізатарак мерапрыемстваў (як вопытных, так і пачаткоўцаў), якія хочуць зрабіць свае анлайн-падзеі больш інклюзіўнымі.

Варкшоп пройдзе ў інтэрактыўнай форме, таму важна мець магчымасць удзельнічаць з уключаным мікрафонам і камерай, зручней удзельнічаць з выкарыстаннем камп’ютара.

Рэгістрацыя абавязковая і адкрыта да 23:59 16 сакавіка па спасылцы: https://forms.gle/AhyQhFAq9fagcmg89. Колькасць удзельнікаў і ўдзельніц абмежавана, таму форма можа быць зачынена раней. Калі ласка, запаўняйце форму ў тым выпадку, калі вы ўпэўненыя, што ў вас атрымаецца прысутнічаць. Калі вы запоўніце форму, то 17 сакавіка вам прыйдзе ліст з пацвярджэннем і спасылкай на канферэнцыю ў Zoom.

Варкшоп з’яўляецца часткай анлайн-курсу па арганізацыі мерапрыемстваў “Рабі смела!”, які праводзіць Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” у рамках праекта RegiON у партнёрстве з моладзевай арганізацыяй NSNL (Маладзечна), тайм-клубам “1387” (Бабруйск) і культурна-адукацыйнай платформай “Першы крок” (Мазыр).

Воркшоп “Инклюзивные мероприятия онлайн - (не)возможно?” - Русская версия

17.03, 18:30-20:30, платформа Zoom

Прошёл уже почти год с того времени, как мероприятия многих организаций и инициатив стали проводиться только в онлайн-формате. Но все ли представители и представительницы наших целевых групп могут комфортно участвовать в таких мероприятиях?

На воркшопе “Инклюзивные мероприятия онлайн – (не)возможно?” мы обсудим возможные решения для инклюзивности онлайн-мероприятий на этапе их подготовки и проведения.

Мы не обещаем вам готовых решений: некоторые барьеры для онлайн-участия достаточно серьезные, структурные их нельзя поменять силами одной группы или организации. При этом мы хотим привлечь ваше внимание к барьерам. Тогда мы сможем лучше представить, с какими сложностями сталкиваются люди по ту сторону монитора, и помочь преодолеть данные барьеры либо не создавать их вовсе.

В результате участия в воркшопе вы: 

  • получите представление о барьерах к участию в онлайн-мероприятиях людей из различных уязвимых групп (людей с инвалидностью, пожилого возраста, ЛГБТК+, подростков, находящихся в зоне риска домашнего насилия, и др.);
  • обсудите способы преодоления барьеров;
  • сможете определить, что из возможных решений подходит для вашей деятельности.

Воркшоп рассчитан на организаторов и организаторок мероприятий (как опытных, так и начинающих), которые хотят сделать свои онлайн-события более инклюзивными. 

Воркшоп пройдет в интерактивной форме, поэтому важна возможность участвовать с включенным микрофоном и камерой, удобнее участвовать с использованием компьютера.

Регистрация обязательна и открыта до 23:59 16 марта по ссылке: https://forms.gle/AhyQhFAq9fagcmg89. Количество участников и участниц ограничено, форма может быть закрыта раньше. Пожалуйста, заполняйте форму в том случае, если вы уверены, что у вас получится присутствовать. Если вы заполните форму, то 17 марта вам придет письмо с подтверждением и ссылкой на конференцию в Zoom. 

Воркшоп является частью онлайн-курса по организации мероприятий “Делай смело!”, который проводит Центр развития эффективной коммуникации “Живая Библиотека” в рамках проекта RegiON в партнёрстве с молодёжной организацией NSNL (Молодечно), тайм-клубом «1387» (Бобруйск) и Культурно-образовательной платформой «Першы крок» (Мозырь).

Дэталі

Дата:
17 сакавіка
Час:
18:30 - 20:30
Катэгорыя:

Арганізатар

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”
Email:
human.library.belarus@gmail.com