Загрузка мерапрыемствы

« Усе мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Пошук валанцёраў і валанцёрак

17 чэрвеня - 25 чэрвеня

Жывая Бібліятэка шукае валанцёраў і валанцёрак!

Хутка набліжаюцца вялікія даты і важныя падзеі для Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”. У гэты час нам будзе вельмі патрэбна ваша дапамога! Не згубіце шанец далучыцца да каманды “Жывой Бібліятэкі”.

Наша каманда прасоўвае ў грамадстве прынцыпы роўнасці, інклюзіўнасці, недыскрымінацыі і талерантнасці. Нам важна, каб самыя розныя людзі маглі камунікаваць паміж сабой і голас кожнага і кожнай быў пачуты!

Падрабязней пра нас і нашу дзейнасць можна прачытаць на сайце https://humanlibrary.by

Каго мы шукаем:

  •   SMM-спецыяліст_ка. Весці старонкі ў Facebook, Telegram і/ці Вконтакте. Для гэтага патрэбна добра валодаць беларускай мовай (ці разумна карыстацца перакладчыкам), рацыянальна  размяркоўваць свой час, паважаць дэдлайны.
  •   Юрыст_ка. Гэта можа быць студэнт_ка ад 3 курса і вышэй, каб дапамагчы разабрацца з паперамі.
  •   Рэдактар_ка сайту humanlibrary.by. Весці сайт, дадаваць навіны, часам рэдагаваць тэксты, пажадана мець досвед працы з WordPress.
  •   PR-спецыяліст_ка. Рабіць розныя паштовыя рассылкі і займацца PR-ам нашых падзеяў.

Калі вы умееце рабіць нешта з гэтага і вам цікава папрацаваць з намі – далучайцеся запоўніўшы анкету https://forms.gle/MSNkL5VTGBQ9noG66. Апошні дзень прыёму заявак – 25 чэрвеня. Не пазней за 26 чэрвеня з вамі звяжуцца і распавядуць пра тэставае заданне, якое патрэбна будзе выканаць да 30 чэрвеня.

Калі засталіся нейкія пытанні, то смела запытвайцеся праз пошту  human.library.belarus@gmail.com

Дэталі

Пачатак:
17 чэрвеня
Канчатак:
25 чэрвеня

Арганізатар

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”
Email:
human.library.belarus@gmail.com