Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Пакаленне «Ч»: як раслі і кім выраслі «чарнобыльскія дзеці». Адкрытае інтэрв’ю

27 траўня 18:00 - 19:30

Пакаленне Ч

Пасля Чарнобыльскай аварыі распачаліся дабрачынныя праграмы па арганізацыі аздараўленчых паездак для «чарнобыльскіх дзяцей». Такія паездкі сталі для іх акном у іншы сусвет. 

Постсавецкія дзеці літаральна сутыкаліся з іншай рэчаіснасцю, мовамі, стаўленнем да жыцця. Як было жыць на дзве краіны, дзве сям’і? Як гэта паўплывала на “чарнобыльскіх дзяцей” і якімі яны выраслі? 

Запрашаем вас на адкрытае інтэрв’ю з носьбіткамі гэтага досведу, якое адбудзецца 27 траўня 2020 з 18.00 да 19.30 у Zoom. Паразважаем пра жыццё пакалення “Ч” разам!

Гераіні сустрэчы, з якімі мы абмяркуем феномен «чарнобыльскіх дзяцей»:

  • Марыя Кільчэўская, удзельніца гуманітарных праграм для «чарнобыльскіх дзяцей» на працягу 11 год;
  • Антаніна Іванова, важатая груп «чарнобыльскіх дзяцей» за мяжой;
  • Марына Штрахава, удзельніца гуманітарных праграм для «чарнобыльскіх дзяцей».

Зарэгістравацца і пакінуць свае пытанні гераіням можна да 23:59 26 траўня па спасылцы: https://forms.gle/j3ChtNNw47BiFmuN8. Тэхнічныя дэталі будуць дасланыя зарэгістраваным удзельнікам ды ўдзельніцам у дзень правядзення мерапрыемства на электронную пошту.

Чаму гэта важна?

У выніку чарнобыльскай аварыі амаль чвэрць тэрыторыі Беларусі была забруджана радыяцыяй і сотні тысячаў дзяцей апынуліся ў небяспечных для здароўя і экалогіі ўмовах

Некаторыя дзеці праводзілі ў замежных сем’ях на аздараўленчых паездках па некалькі месяцаў на працягу 10 і больш гадоў. Такіх дзяцей было нямала: за 30 гадоў у “чарнобыльскіх” праграмах прынялі ўдзел больш за 500 тысяч дзяцей. Хіба гэта не цэлае пакаленне?

Да сустрэчы на адкрытым інтэрв’ю!

Дэталі

Дата:
27 траўня
Час:
18:00 - 19:30

Арганізатар

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”
Email:
human.library.belarus@gmail.com