Майстэрня форум-тэатру 8-10 траўня ў Віцебску! - Цэнтр "Жывая Бібліятэка"
Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Майстэрня форум-тэатру 8-10 траўня ў Віцебску!

8 траўня - 10 траўня

У межах #ZeroDicriminationWeek мы праводзім ужо другі форум-тэатр – на гэты раз, прысвечаны правам ЛГБТК-супольнасці. Мэта #ZDW – павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы.

На жаль, ЛГБТК-супольнасць дагэтуль сутыкаецца з дыскрымінацыяй у беларускім грамадстве. Мы спадзяёмся, што з дапамогай форум-тэатру ўдзельнікі і ўдзельніцы, гледачы і глядачкі змогуць павысіць бачнасць гэтай праблемы, знайсці для сябе спосаб справіцца з актуальнымі жыццёвымі сітуацыямі і праработаць праблемы, звязаныя з гэтай тэмай.

На Майстэрні ва ўтульнай атмасферы мы будзем абмяркоўваць тое, што з намі адбываецца, і тое, як яно адбіваецца на адносінах да сябе, сяброў і сваякоў. Для ўдзелу ў Майстэрні папярэдні тэатральны вопыт не патрабуецца. Рэзультатам Майстэрні стане форум-спектакль – гэта адкрытая пастаноўка, у якой могуць удзельнічаць гледачы_кі і дзе акцёры_кі могуць узаемадзейнічаць з залай.

Майстэрня будзе працаваць 8-10 траўня з 11:00 да 18:00. Тры дні ўдзелу патрэбныя для падрыхтоўкі пастаноўкі. На Майстэрні мы прытрымліваемся масачнага рэжыму і арганізоўваем харчаванне для ўдзельнікаў_ц.

10 траўня а 17.30 пачнецца форум-спектакль.

 Для ўдзелу патрэбна рэгістрацыя: http://bit.ly/forumvtb 

📌 Дэдлайн рэгістрацыі на Майстэрню: 6 траўня 15.00 (уключна).

📌 Дэдлайн рэгістрацыі на прагляд: 9 траўня (уключна).

Колькасць месцаў абмежаваная!

Чытаць больш пра форум-тэатр.

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках #ZeroDiscriminationWeek 

Дэталі

Пачатак:
8 траўня
Канчатак:
10 траўня