Сацыяльная гульня "Іншы погляд" - Цэнтр "Жывая Бібліятэка"
Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Сацыяльная гульня “Іншы погляд”

1 сакавіка 14:00 - 17:00

Як адчуць сябе Іншым і прайсці па чужым шляху?

1 сакавіка запрашаем на сацыяльную гульню “Іншы погляд”. Гульня дапаможа зразумець, якімі стэрэатыпамі мы мыслім у адносінах да іншых людзей ды адкуль стэрэатыпы бяруцца.

Каб адкрыць для сябе новыя рэчы і новых людзей, прыходзь на сацыяльную гульню 1 сакавіка з 14:00 да 17:00 у прастору “Другі паверх” (праспект Машэрава 9/8).

Абавязковая рэгістрацыя на гульню да 23:59 27 лютага па спасылцы: https://goo.gl/yWMmZj
Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежавана. 28 лютага вы атрымаеце запрашэнне па пошце.

Сацыяльная гульня праводзіцца Цэнтрам “Жывая Бібліятэка” сумесна з прасторай “Другі паверх” у межах Дня нулявой дыскрымінацыі, каб садзейнічаць роўнасці ўсіх людзей перад законам і ў жыцці.

#zerodiscriminationdayby #zerodiscriminationday

Дэталі

Дата:
1 сакавіка
Час:
14:00 - 17:00

Месца

Другі паверх
проспект Машерова 9/8, Минск + Google Map