Форум-тэатр "Адчуй правы чалавека" у Маладзечна - Цэнтр "Жывая Бібліятэка"
Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Форум-тэатр “Адчуй правы чалавека” у Маладзечна

19 верасня 12:00 - 19:30

Маладзечна, сустракай Майстэрню форум-тэатра «Адчуй правы чалавека» 19 верасня!

Калі мы сустракаемся з парушэннем правоў чалавека, то гэта бянтэжыць, і з гэтым хочацца змагацца. Як? Адказ дапаможа адшукаць Форум-тэатр «Адчуй правы чалавека».

Форум-тэатр – імправізацыйны метад, у якім абыгрываецца сацыяльна значная тэма. Ён дае магчымасць убачыць складаную сітуацыю, адчуць яе і знайсці выйсце.

  • Калі: 19 верасня (субота), 12:00-19:30
  • Дзе: Маладзечна, месца раскрыем пасля рэгістрацыі

Можна прыйсці ў 18:00 толькі на прагляд форум-тэатра.

У праграме:

1. гульні на разняволенне
2. форум-тэатр як метад, заснаваны на правах чалавека
3. гутаркі на сацыяльна значныя тэмы, выбар тэмы пастаноўкі
4. падрыхтоўка і паказ пастаноўкі
5. пошук рашэнняў канфліктаў, якія суправаджаюцца парушэннем правоў чалавека

Абавязковая рэгістрацыя да 21:00 18 верасня: https://forms.gle/oEDVLVqc85yXhZKE8. Зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць 18 верасня а 21 гадзіне запрашэнне на пошту і даведаюцца пра месца.

Форум-тэатр адбудзецца пры наяўнасці не меней за 15 рэгістрацый. 

❗ Калі ласка, майце з сабой 1-2 медыцынскія маскі і антысептык. Калі будзеце адчуваць сябе не дужа добра ў дзень форум-тэатра, то паведаміце пра гэта арганізатарам.
На мерапрыемстве мы будзем намагацца забяспечыць маскамі тых, хто на іх забудзецца.

Чытаць больш пра форум-тэатр ➡️ https://humanlibrary.by/activities/majsternya-forum-teatra/

Форум-тэатр праводзіцца Цэнтрам “Жывая Бібліятэка” cумесна з арганізацыяй NSNL ў межах праекта RegiOn.

Дэталі

Дата:
19 верасня
Час:
12:00 - 19:30
Катэгорыя:

Арганізатар

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”
Email:
human.library.belarus@gmail.com