Форум-тэатр "Адчуй правы чалавека" - Цэнтр "Жывая Бібліятэка"
Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Форум-тэатр “Адчуй правы чалавека”

29 лютага 11:00 - 19:30

“Адчуй правы чалавека” праз майстэрню форум-тэатра!

Кожны і кожная могуць паўплываць на вырашэнне праблем у грамадстве і змяніць сітуацыю ў лепшы бок. Зразумець як дапаможа майстэрня форум-тэатра “Адчуй”!

Форум-тэатр – імправізацыйны фармат, у якім абыгрываецца сацыяльна-значная тэма. Форум-тэатр дае магчымасць убачыць складаную сітуацыю і знайсці з яе выйсце.

У праграме:
– гульні на разняволенне,
– форум-тэатр як метад, заснаваны на правах чалавека
– падрыхтоўка і паказ* пастаноўкі

Запрашаем на форум-тэатр 29 лютага з 11:00 да 19:30 у прастору «Задзіночання беларускіх студэнтаў» (вул. Кастрычніцкая, 16к20).
* вы можаце паўдзельнічаць толькі ў паказе форум-тэатра. Для гэтага чакаем вас 29.02 да 18:00 (ў апошнім пытанні анлайн-рэгістрацыі пазначце час удзелу 18:00-19:00).

Абавязковая рэгістрацыя да 23:59 25 лютага па спасылцы: https://forms.gle/FjL1frvk7Kue4wb27
Колькасць месцаў абмежавана. 26 лютага вы атрымаеце запрашэнне па пошце. Удзел бясплатны.

Форум-тэатр праводзіцца Цэнтрам “Жывая Бібліятэка” сумесна з прасторай “Задзіночання беларускіх студэнтаў” у межах Дня нулявой дыскрымінацыі, каб садзейнічаць роўнасці ўсіх людзей перад законам і ў жыцці
#zerodiscriminationdayby
#zerodiscriminationday

Дэталі

Дата:
29 лютага
Час:
11:00 - 19:30

Месца

Прастора Задзіночанне беларускіх студэнтаў
улица Октябрьская 16
Минск, 220012
+ Google Map