Загрузка мерапрыемствы

« Усе мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Форум “ALL Inclusive”

2 лістапада 11:00 - 16:00

2 лістапада ў Мінску адбудзецца форум па абмене інклюзіўнымі практыкамі “ALL Inclusive”.

Русская версия анонса: http://bit.ly/2mkjKDj

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка“, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый і гарадскі анлайн-часопіс CityDog.by запрашаюць арганізацыі, ініцыятывы, актывістак і актывістаў прадставіць і даведацца пра інклюзіўныя практыкі, якія спрыяюць уключэнню розных уразлівых груп у жыццё грамадства.

Форум збярэ разам больш за 50 прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасці, якія працуюць у сферы інклюзіі ці ўжываюць інклюзіўныя практыкі, для іх прадстаўлення і абмену, усталявання партнёрскіх стасункаў і абмеркавання сумесных ідэяў для пашырэння інклюзіі ў грамадстве. 

Прыняць удзел у форуме можна ў якасці спікера/спікеркі ці ўдзельніка/удзельніцы (прадставіўшы сваю інклюзіўную практыку ці не адпаведна). Усім жадаючым неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю, запоўніўшы заяўку http://bit.ly/ALLInclusiveForum да 10 кастрычніка. Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц. Усе зарэгістраваныя атрымаюць адказ пра ўдзел у форуме не пазней за 17 кастрычніка. 

Калі: 2 лістапада (субота), 11:00-16:00.

Дзе: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау, пр-т Газеты Праўда, 11 (ст.м. Пятроўшчына).

Мерапрыемства ў FBhttps://www.facebook.com/events/1077680839106655/

Будынак даступны. Маецца аўтамабільная і роварная паркоўка.

Удзельнікі і ўдзельніцы, якія прадставяць лепшыя інклюзіўныя практыкі па меркаванню арганізатараў, будуць мець магчымасць альбо прадставіць сваю практыку ў CityDog.by, альбо зняць відэа-інструкцыю па ўжыванню практыкі, альбо правесці адкрыты майстар-клас для тых, хто хацеў бы ўжываць практыку ў сваёй дзейнасці.

Арганізатары форума таксама стварылі суполку “Інклюзіўная Беларусь” ў Фэйсбук для ўсіх зацікаўленых у развіцці тэмы інклюзіі ў Беларусі. Далучайцеся!

Арганізатары форума не маюць магчымасці кампенсаваць выдаткі ўдзельнікаў і ўдзельніц на транспарт і пражыванне. Падчас форума будуць арганізаваны кава-перапынкі. Мовы форума: беларуская і руская.

Калі ў вас засталіся дадатковыя пытанні пра форум, то можаце задаваць іх на паштовую скрыню human.library.belarus@gmail.com з пазнакай “Форум”.

Дэталі

Дата:
2 лістапада
Час:
11:00 - 16:00
Мерапрыемства тэгі:
,

Месца

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Йоханэса Рау
Prospekt Gasety Prawda 11
Minsk, 220116