Адукацыйны курс All Inclusive - Цэнтр "Жывая Бібліятэка"
Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Адукацыйны курс All Inclusive

7 лютага - 9 лютага

10BYN

Што такое інклюзія і як пра яе памятаць? 

Скразныя каштоўнасці – гэта тычыцца ўсіх!

Чаму экалагічныя арганізацыі робяць упор на гендэрную роўнасць, а ЛГБТК+ арганізацыі ўсё больш гавораць пра экалогію?

Усё проста, размова ідзе пра скразныя каштоўнасці і інклюзіўнасць – асновы, якія робяць дзейнасць арганізацыі больш устойлівай і зразумелай.

Каб разабрацца падрабязней, Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка», Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі і онлайн-часопіс CityDog.by абвяшчаюць адукацыйны курс All Inclusive.

Што вас чакае?

На курсе вы даведаецеся, што такое інклюзіўны падыход і як працуюць стэрэатыпы. Вы зразумееце, як зрабіць сваю дзейнасць даступнай з улікам патрэбаў розных груп людзей. А галоўнае – як рэалізаваць гэтыя веды ў сваёй практыцы і нікога не забыцца.

Курс складаецца з:
– навучальнай сесіі (7-9 лютага), дзе пагаворым пра інклюзіўны падыход, скразных каштоўнасцях і чаму гэта важна;
– рэалізацыі міні-праектаў па ўкараненні інклюзіўных практык;
– ментарскага суправаджэння падчас іх рэалізацыі;
– прэзентацыі вынікаў.

Як патрапіць?

Першая адукацыйная сесія адбудзецца 7-9 лютага 2020 года ў Мінску. Колькасць удзельніц і ўдзельнікаў абмежавана, трэба запоўніць заяўку па спасылцы: https://forms.gle/M1VrMk2PCvSGg8Cd8. Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц на падставе матывацыі і з улікам роўнай прадстаўленасці розных груп (гендар, узрост, месца пражывання і г.д.). 

Дэдлайн: 26 студзеня 23:59. З адабранымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі арганізатары звяжуцца не пазней за 29 студзеня па электроннай пошце.

Што далей?

Сакавік-травень 2020 году – рэалізацыя міні-праектаў. Пасля першай навучальнай сесіі ў вас будзе магчымасць рэалізаваць свой міні-праект. Вы атрымаеце ўсю неабходную падтрымку ад арганізатараў і разам з ментарамі рэалізуеце інклюзіўны падыход на практыцы.

13-14 чэрвеня 2020 году – фінальная публічная прэзентацыя вынікаў рэалізацыі міні-праектаў і сустрэча па ацэнцы рэалізаванай дзейнасці.

Умовы ўдзелу

Арганізатары пакрываюць дарожныя выдаткі і пражыванне іншагародніх удзельніц і ўдзельнікаў, харчаванне, падрыхтоўку раздатачных матэрыялаў, прадастаўленне матэрыялаў, неабходных для правядзення мерапрыемстваў.

Ўдзельнікі і ўдзельніцы курсу часткова пакрываюць выдаткі, звязаныя з яго правядзеннем. Арганізацыйны ўнёсак за курс складае 10 беларускіх рублёў за першую сесію і 10 беларускіх рублёў за фінальную сесію. Калі вы не можаце аплаціць удзел у курсе, адзначце гэта пры запаўненні анкеты, і мы прапануем вам на выбар альтэрнатыўны варыянт: валанцёрства, публікацыю для прасоўвання інклюзіі ў сацыяльных сетках або запіс відэа.

Дадатковыя пытанні задавайце на пошту human.library.belarus@gmail.com з тэмай “Адукацыйны курс”.

Дэталі

Пачатак:
7 лютага
Канчатак:
9 лютага
Кошт:
10BYN

Арганізатар

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”
Email:
human.library.belarus@gmail.com