«Ты ж была ў аэрапорце». Як страх захварэць на COVID-19 спараджае стыгму - Цэнтр "Жывая Бібліятэка"
Кнігі

«Ты ж была ў аэрапорце». Як страх захварэць на COVID-19 спараджае стыгму

Волонтерка Юля рассказывает о стигматизации, связанной с COVID-19 (Коронавирусом)

Юля ўжо шмат год з’яўляецца валанцёркай. Яшчэ ў студэнцкія гады яна дапамагала людзям сталага ўзросту, ладзіла падзеі для дзяцей з інваліднасцю, дапамагала на Паралімпійскіх гульнях і Чэмпіянаце па хакею. Потым пачала валанцёрыць у праектах НДА (Недзяржаўных арганізацыяў – Ред.).

Зараз Юлія жыве ў Італіі, але частка яе сям’і засталася ў Беларусі. Перыядычна яна прыязджае да блізкіх і сяброў. Адна з такіх паездак была запланавана на люты.

– Калі пачаўся COVID-19 ў Кітаі, мы ўсей сям’ёй сачылі за падзеямі, але ніхто не думаў, што ён дойдзе да Беларусі ці Італіі.

Пандэмія мяне застала ў лютым яшчэ ў Беларусі. Тут я пачала купляць маскі, якія сталі дэфіцытным таварам. А калі вярнулася ў Італію, там ужо аб’явілі карантын.

Пачатак пандэміі для ўсіх выдаўся цяжкім: ніхто не ведаў, ці насіць маскі, ляцець у адпачынак ці застацца дома, хадзіць на працу ці перайсці на анлайн. Але ва ўсіх было адно адчуванне – страх. І, як гэта заўжды бывае, у такі час крытычнае мысленне адключаецца і з’яўляецца стыгма.

– Калі я прыляцела ў Беларусь, некаторыя знаёмыя сустрэлі мяне с апаскай ужо ў лютым. Чаму? Бо я прыляцела з Італіі. У мяне было прызначана некалькі сустрэч, адна з каторых з сяброўкамі.

Я клапачуся пра сваё здароўе і добра разумею тых, хто таксама перажывае за сваё. Але на фоне пандэміі са мной здарылася дзве сітуацыі, якія па сёнешні дзень вызываюць вельмі непрыемныя ўспаміны.

Адна знаёмая дзяўчынка прыйшла на сустрэчу са мной, але яе свякроўка была
занадта занепакоена. Яна была супраць нашай сустрэчы, таму кожныя 10 хвілін тэлефанавала ёй. Не ведаю, як тэлефон мог спасці ад каранавірусу, але гэта трохі напружвала.

На гэтым гісторыя не скончылася. Праз некалькі дзён дзяўчына напісала мне і пачала пытаць, дзе канкрэтна ў Італіі я жыву. Мне было не цяжка адказаць, але гэта ўсё было не для маёй знаёмай, а для яе свякрові.

З аднаго боку, гэтыя пытанні не вельмі мяне дыскрымінуюць, але, калі вакол столькі напружанасці, становіцца неяк не па сабе. Таму мы паразмаўлялі са знаёмай, і я папрасіла яе не перадаваць мае асабістыя дадзеныя іншым людзям.

Але, як толькі я зайшла, адна з сваячніц адскочыла ад мяне і выбегла з кабінету.

Каранавірус добра паказаў, як у адзін час цэлая нацыя становіцца ізгоем. Спачатку пачалі баяцца азіятаў, а потым пераключыліся на італьянцаў.

– Мне таксама было страшна ляцець назад у Італію, бо аэрапорт – гэта не самае бяспечнае месца, але што рабіць. Таму па дарозе дамоў я была ў масцы, захоўвала дыстанцыю. Але калі я вярнулася ў Італію, то сутыкнулася з яшчэ большым негатывам.

На наступны дзень пасля вяртання ў Італію мне трэба было зайсці ў офіс, дзе працуюць сваякі майго мужа, і забраць дакументы. Але, як толькі я зайшла, адна з сваячніц адскочыла ад мяне і выбегла з кабінету. Калі я запыталася, чаму, яна паказала на мяне пальцам і сказала, што я была ў аэрапорце.

Яна так і не зайшла ў кабінет, стаяла ў дзвярах. А я стаяла ў іншых дзвярах у другім канцы офіса. Памятаю, што старалася ўсміхацца, але было няўтульна. Прыйшла дадому і расплакалася…

Калі б у нас была размова і чалавек сказаў, што з-за розных навінаў яму жудасна, я бы ўсё прыняла. Але гэта было не так. 

А праз некалькі тыдняў стала вядома, што ў аднаго з супрацоўнікаў офіса хварэюць дамашнія на COVID-19, але ён смаўчаў і нікому не сказаў аб гэтым. І нават маску не насіў.

Ужо прайшоў час, Італія выйшла з жорсткага карантыну, але цяпер нашы адносіны з той жанчынай змяніліся. Мы больш не такія блізкія, як раней. Я ведаю, што нам трэба паразмаўляць пра тую гісторыю, але неяк я не магу пачаць гэту тэму зноў.

Стыгматызацыя аслабляе ў чалавека адэкватныя адносіны да рэальнасці.

З аднаго боку, здаецца так, што людзі робяць нейкія ўчынкі, не трымая ў галаве план «як бы пакрыўдзіць чалавека». Але стыгма — гэта такая гісторыя, якая потым яшчэ доўга сядзіць у сэрцы.

Стыгматызацыя аслабляе ў чалавека адэкватныя адносіны да рэальнасці. Можа паслабляць карысныя звычкі, неабходныя для захавання і ўмацавання здароўя. І я згодна з гэтым. Бо помню, што тады я менш клапацілася пра мыцце рук, здавалася, што, можа, насамрэч нешта падчапіла ў аэрапорце. І крыху было адчуванне, што ўжо ўсё роўна.

Больш пра ўплыў каранавірусу на сацыяльную стыгматызацыю можна даведацца ў нашым артыкуле.

То бок стыгматызацыя можа навесіць на чалавека ярлык і, больш таго, прымусіць самаго чалавека думаць, што гэта праўда. Такія рэчы могуць псіхалагічна і эмацыйна разбурыць. Але, нягледзячы на абставіны, лічу, што ў такіх сітуацыях трэба ветліва тлумачыць свой страх.

Тэкст: Саша Савініч
Фота: Unsplash

Падпісацца на навіныПадтрымацьВаланцёрства
Глядзіце таксама
ІнклюзіяАдукацыя

Невідавочная дыскрымінацыя і як яе распазнаць

Інклюзія

Как помочь молодым людям с инвалидностью поверить в себя?

Кнігі

«Я гей, а моя жена лесбиянка. Мы в браке три года, и у нас есть ребенок»

Адукацыя

Рассмотрение закона о пропаганде и важность безопасных пространств: как обстоят дела у белорусского ЛГБТ+ сообщества сегодня