Кава па-за ўзростам - Цэнтр "Жывая Бібліятэка"
Людзі сталага веку

Кава па-за ўзростам

г. Мінск

Мэта практыкі – сацыялізацыя людзей сталага веку праз далучэнне іх да культуры спажывання кавы ў кавярнях.

Аксана Барысевіч – стваральніца ініцыятывы і прадстаўніца Цэнтра актыўнага даўгалецця – доўга выношвала ідэю, на якую яе натхнілі агульныя сустрэчы са студэнтамі і студэнткамі ў грамадскіх месцах. Аксана паставіла сабе за мэту паказаць людзям элегантнага веку, што кавярні даступныя для кожнага ўзросту і што гэта цудоўны спосаб бавіць вольны час.

Сэнс практыкі ў тым, што кожны наведвальнік кавярні можа аплаціць кубачак кавы ці гарбаты для гасцей сталага веку. А тыя, у сваю чаргу, могуць скарыстацца магчымасцю атрымаць асалоду і ад смачнага напою, і ад часу, праведзенага ва ўтульным месцы.

Пад час рэалізацыі ініцыятывы была праведзеная акцыя “Падвешаная кава”, ў якой удзельнічалі 5 менскіх кавярняў. Наведвальнікам кавярні прапаноўвалі аплаціць кубачак кавы для гасцей сталага веку. У выніку было сабрана 40 кубачкаў кавы і 2 кубачкі гарбаты. 

Таксама ў межах праекта былі выпрацаваны крытэрыі прыязнасці кавярняў да людзей старэйшага ўзросту і праведзены маніторынг 25 кавярняў па гэтым крытэрыям. На мапе «прыязных» кавярняў з’явілася 15 кропак, якія будуць радыя бачыць сярод сваіх гасцей людзей сталага веку.

Праект быў рэалізаваны ў межах адукацыйнага курса All Inclusive, які адбыўся ў межах ініцыятывы ALL Inclusive Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by.

Кантакты: Аксана Барысевіч +375297827680, borisevich72@mail.ru, Facebook

Падпісацца на навіныПадтрымацьВаланцёрства