Збіраем базу інклюзіўных практык - Цэнтр "Жывая Бібліятэка"
Навіны

Збіраем базу інклюзіўных практык

Вы ведаеце пра класную інклюзіўную практыку? Мы збіраем базу

У Беларусі дзейнічае шмат арганізацый і ініцыятываў, якія займаюцца інклюзіяй* ці ўжываюць у сваёй дзейнасці інклюзіўныя практыкі** – мы ўпэўніліся ў гэтым на форуме “ALL Inclusive” (“Усе ўключаны”). 

Аднак не пра ўсе інклюзіўныя практыкі ведае шырокае кола людзей, і часам іх ствараюць наноў замест таго, каб звярнуцца да дасведчаных людей. Хтосьці робіць амаль аднолькавыя праекты паралельна – мы наогул мала камунікуем адно з адным пра наш досвед уключэння ў сваю дзейнасць розных груп. 

Часам некаторыя ўспрымаюць інклюзію як нешта даволі дарагое і даступнае толькі пры наяўнасці вялікіх бюджэтаў. Нам хочацца паказаць, што гэта ня так.

Мы вырашылі сабраць у адным месцы самыя розныя інклюзіўныя практыкі, каб яны сталі больш бачнымі і даступнымі для шырокага кола арганізацый і ініцыятыў, каб любы чалавек змог знайсці нешта, што можна пераняць. 

Нам хочацца паказаць, што інклюзія – гэта яшчэ і пра разнастайнасць, таму ў 2020 годзе на нашым сайце https://humanlibrary.by з’явіцца база інклюзіўных практык з усёй Беларусі, якой змогуць карыстацца ўсе жадаючыя.

Каб ваша практыка патрапіла ў базу, трэба запоўніць форму https://forms.gle/ktR3don7GSuWmBaf7. Праз пэўны час з вамі звяжуцца, каб удакладніць інфармацыю ці даць спасылку на практыку ў базе на сайце. Найбольш цікавыя і карысныя практыкі таксама маюць шанец з’явіца ў 2020 годзе на сайце гарадскога анлайн-часопісу CityDog.by.

Усе пытанні, каментары, прапановы па супрацоўніцтву (мы будзем рады рабіць гэта разам!) дасылайце на пошту human.library.belarus@gmail.com з пазнакай “База”.

Ініцыятарамі стварэння базы з’яўляецца Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” пры падтрымцы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый і гарадскога анлайн-часопісу CityDog.by.

*ІНКЛЮЗІЯ – гэта працэс уключэння самых розных уразлівых груп у жыццё грамадства.

**ІНКЛЮЗІЎНАЯ ПРАКТЫКА – канкрэтная дзейнасць, якая спрыяе ўключэнню уразлівых груп у жыццё грамадства.

Падпісацца на навіныПадтрымацьВаланцёрства
Глядзіце таксама
Адукацыя

Права человека во время распространения короновируса

ІнклюзіяАдукацыя

Инклюзия онлайн: барьеры для участия

Навіны

Як прайшоў Дзень нулявой дыскрымінацыі

Адукацыя

Социальная стигматизация и коронавирус