Вітаем вас на старонцы для арганізатараў і арганізатарак фармату Жывой Бібліятэкі!
Знешне Жывая Бібліятэка выглядае вельмі проста. З-за гэтага фармат карыстаецца ўсё большым попытам у беларускіх ініцыятыў і арганізацый. Але каманда Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”, маючы больш за 5 гадоў досведу арганізацыі фармату ў розных гарадах Беларусі, з упэўненасцю можа сказаць, што гэта зусім не так!
Знайсці правільнае памяшканне, адшукаць Жывыя Кнігі, патлумачыць ім, што будзе адбывацца, распаўсюдзіць інфармацыю, падрыхтаваць усе неабходныя дакументы… У новага арганізатара ці арганізатаркі на практыцы гэта выклікае хвалю праблем і пытанняў. Таму мы рады падзяліцца нашым досведам – каб вы маглі правесці сваё першае і ўсе наступныя мерапрыемствы прыемна і карысна для ўсіх бакоў.
На гэтай старонцы сабрана ўсё неабходнае для будучага арганізатара і арганізатаркі:
- Пад гэтым тэкстам вы знойдзеце дапаможнік “Жывая Бібліятэка: дапаможнік па арганізацыі мерапрыемства”, які каардынатаркі праекту Марына Штрахава і Марыя Лукашук напісалі напрыканцы 2017. Гэты дапаможнік адмыслова напісаны для чалавека, які загарэўся ідэяй зрабіць Жывую Бібліятэку, але не ведае, з чаго пачаць і што наогул для гэтага патрэбна. Яго можна прачытаць на сайце, спампаваць альбо папрасіць у нас яго папяровую версію.
- У правым слупку вы знойдзеце ўсе неабходныя для падрыхтоўкі і правядзення Жывой Бібліятэкі формы дакументаў і спасылкі на розныя анкеты, якія спрашчаюць нашае жыццё. Спіс будзе дапаўняцца са з’яўленнем новых карысных дакументаў.
- Акром таго ў правым слупку таксама ёсць шэраг карысных спасылак. Можна больш даведацца пра мову варожасці, арганізаваць экапрыязную Жывую Бібліятэку і іншае.
У любым выпадку перад тым як праводзіць мерапрыемства раім вам абавязкова звязацца з намі. Мы з’яўляемся афіцыйнымі прадстаўнікамі фармату Human Library у Беларусі і праз гэта нясём адказнасць за якасць мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў нашай краіне. Мы заўжды рады дапамагчы ўсімі дасяжнымі нам сродкамі тым, хто хоча праводзіць Жывыя Бібліятэкі ў сваім горадзе ці вёсцы. Чакаем вашых паведамленняў! Па пытаннях супрацы можаце пісаць на пошту, праз форму зваротнай сувязі альбо звяртацца да каманды ў сацыяльных сетках.

Дакументы для арганізацыі:
- Форма рэгістрацыі анлайн
- Пытанні для каталога
- Парады кнігам
- Каталог
- Графік дасяжнасці
- Рэгістрацыйная форма
- Картка чытача (двухбаковы друк)
- Анкета зваротнай сувязі для Жывой Кнігі
- Анкета зваротнай сувязі для Чытача_кі
Карысныя спасылкі: