Што такое Zero Discrimination Week?

1 сакавіка па ўсім свеце адзначаецца Zero Discrimination Day, альбо Дзень нулявой дыскрымінацыі, які быў ініцыяваны ААН у 2014 годзе. Гэта штогадовы дзень, які накіраваны на павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы.

Недыскрымінацыя заўсёды была адной з асноўных каштоўнасцей Суполкі “Жывая Бібліятэка”, таму мы аніяк не маглі застацца абыякавымі да гэтага свята! Але калі ў мінулым 2020 годзе мы абышліся адным днём, то ў 2021 вырашылі прысвяціць гэтаму цэлы тыдзень. Так і з’явіўся Zero Discrimination Week – Тыдзень нулявой дыскрымінацыі!

Чаму мы гэта робім?

У 2021 годзе Zero Discrimination Day быў прысвечаны тэме «End Inequalities» – “Скончым з няроўнасцю”. І ідэя правесці цэлы тыдзень мерапрыемстваў, прысвечаных асвятленню праблем няроўнасці і парушэння правоў, а таксама спосабаў барацьбы з імі, здалася нам вельмі лагічнай і правільнай. З 1 па 8 сакавіка мы ладзілі мерапрыемствы самастойна і ў партнёрстве з беларускімі арганізацыямі, для якіх недыскрымінацыя з’яўляецца важнай каштоўнасцю і кірункам працы. І, шчыра кажучы, гэта было крута!

Што мы рабілі і якіх вынікаў мы дасягнулі, глядзіце ў нашых наступных раздзелах! 🙂

8

Дзён

21

Мерапрыемства

150

Удзельнікаў і ўдзельніц

2200

Праглядаў прамых эфіраў

10

Артыкулаў на нашым сайце

50000

Праглядаў пастоў

1

Рамка для аватара ў Фэйсбуку

2

Маскі для сторыз у Інстаграме

Афіша падзей 2021

Мерапрыемствы 2020

Артыкулы

Партнёры