Шчырыя размовы – гэта фармат мерапрыемства скіраваны на тое, каб глыбей пазнаёміцца і разабрацца з нейкай адной тэмай. Гэта камунікацыя у невялічкіх колах з 8-10 чалавек на працягу 25-30 хвілін з Героямі і Гераінямі. Адметная рыса “Шчырых размоў” – наяўнасць агульнай тэмы, пра якую распавядаюць запрошаныя Героі і Гераіні.
Героі і Гераіні – людзі, якія з розных бакоў раскрываюць адну і тую ж тэму.
Хаця Шчырыя размовы, калі дужа спрашчаць, і можна назваць тэматычнай Жывой Бібліятэкай, тут няма Кніг, Чытачоў і Чытачак, Бібліятэкараў і Бібліятэкарак. Прынцыповае адрозненне ад Жывой Бібліятэцы ў тым, што там галоўны прынцып – разнастайнасць усіх запрошаных Кніг, а мэта – разбурэнне стэрэатыпаў і барацьба з дыскрымінацыяй. Шчырыя размовы маюць іншую галоўную мэту – пагутарыць на абраную тэму, разабрацца ў нейкім пытанні.
Шчырыя размовы часцей за ўсё праводзяцца намі ў партнёрстве з іншымі арганізацыямі.
Мы ўжо праводзілі розныя Шчырыя размовы, напрыклад:
- Шчырыя размовы пра інклюзію разам з Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» у межах праекта «Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!»
- Шчырыя размовы пра размеркаванне з Youth Labour Rights: трудоустройство в Беларуси
- Шчырыя размовы пра мастацтва ў межах аўтарскага праекта Марыі Ляшкевіч 2017 года
- Шчырыя размовы з былымі вязнямі канцлагераў з МГА “Узаемапаразуменне”
- Шчырыя Размовы з гендарнымі арганізацыямі з Гендарнай канцэнтрацыяй Eclab
- Шчырыя размовы пра сіндром Даўна з сацыяльным праектам «Рэспубліка Сонейка»
- Шчырыя размовы пра хатні гвалт з ГА “Радзіслава”
Калі вы хочаце арганізаваць Шчырыя размовы на нейкую тэму ў партрнётсве, вы можаце звязацца з намі праз пошту human.library.belarus@gmail.com. Мы заўжды рады новаму партнёрству!