Сацыяльная гульня “Іншы погляд” – гэта інтэрактыўная сацыяльная гульня, дзе ўдзельнікі прымяраюць на сябе ролю іншага чалавека і прымаюць рашэнні ад яе/яго асобы па абмежаванаму колу пытанняў ад мадэратара ці мадэратаркі гульні. Прыклады роляў, якія выдаюцца ўдзельнікам і ўдзельніцам: “дзяўчына 19 гадоў, атрымала вышэйшую адукацыю ў ЗША”, “бежанец з Сірыі”, “ВІЧ-пазітыўная”, “гей 24 гадоў” і іншыя.

 

Гульня дае магчымасць адчуць сябе ў ролі іншых, даведацца і задумацца, з якімі праблемах яны сутыкаюцца ў паўсядзённым жыцці і якія эмоцыі адчуваюць. Гульня дазваляе адкрыць для сябе новыя рэчы, новых людзей і пераасэнсаваць сябе.

Падчас гульні ўдзельнікі і ўдзельніцы разбіраюцца з тым, што такое стэрэатыпы і як з імі змагацца, абмяркоўваецца шкоднасць / карысць стэрэатыпаў для грамадства, закранаюцца пытанні верыфікацыі атрыманай інфармацыі.

Сацыяльная гульня – мерапрыемства, якое ўпісваецца ў самыя розныя фэсты, праекты, тэматычныя святы як выдатная актыўнасць для гасцей на прамежак часу каля 2,5-3 гадзін.

Прапаноўваем паглядзець відэа, як праходзіць сацыяльная гульня “Іншы погляд”:

А таксама мы робім: