Аднымі з асноўных мэтаў нашай арганізацыі з’яўляюцца разбурэнне стэрэатыпаў і павышэнне ўзроўню дасведчанасці аб існуючых актуальных праблемах у беларускім грамадстве. У гэтым, акром іншага, нам дапамагае зробленая нашай камандай гульня.

“Веру – НеВеру” – гэта настольная гульня, якая ўяўляе сабой набор з 50 картак з рознымі статыстычнымі фактамі пра Беларусь і нашае грамадства; некаторыя з гэтых фактаў з’яўляюцца сапраўднымі, некаторыя – не. Задача удзельнікаў і ўдзельніц – здагадацца, якія з фактаў праўдзівыя, і адказаць: “веру” ці “не веру”. Пасля гэтага удзельнікі і ўдзельніцы даведваюцца дакладныя адказы.

Усе факты для гульні былі адабраныя нашай камандай з афіцыяльных навуковых публікацый, статыстычных зборнікаў, сацыяльных даследванняў.

Факт: Беларусь з’яўляецца трэцяй у спісе самых расісцкіх краін у Еўропе.
Факт: трое з пяці людзей з інваліднасцю ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў не могуць знайсці сабе працу.
Факт: 1 з 160 дзяцей мае разлад аўтыстычнага спектру.

Гульня падыходзіць для любога фармату мерапрыемства і любой кампаніі; з яе дапамогай гульцы змогуць даведацца больш пра беларускае грамадства і свой сацыяльна-культурна кантэкст, звярнуць увагу на актуальныя праблемы і існуючыя стэрэатыпы, зрабіць адпаведныя высновы і пашырыць свой досвед.

Факт: “Веру – НеВеру” нікога не пакіне абыякавым.

А таксама мы робім: