Майстэрня форум-тэатра “Адчуй” існуе як мерапрыемства ад Цэнтра “Жывая Бібліятэка” з 2020 года. У першыя разы форум-тэатр праводзіліся дзякуючы валанцёрам і валанцёркам праваабарончых арганізацый “Human Constanta” і “Вясна”, а таксама пры падтрымцы прасторы “Тэрыторыя правоў” і “Задзіночання беларускіх студэнтаў”.

Што такое форум-тэатр?

Форум-тэатр – гэта фармат імправізацыйнага тэатра. У кароткі прамежак часу ў ім абыгрываецца сацыяльна-значная тэма. У форум-тэатры абавязкова прысутнічаюць ролі Ахвяры і Агрэсара, якія дэманструюць жыццёвую сітуацыю з нарастаючым крызісам. Акрамя гэтага ёсць 4-6 персанажаў, якія дапамагаюць сюжэту.

Форум-тэатр мае асаблівасць ў тым, што сцэна адыгрываецца адзін раз, пасля гэтага гледачам і глядачкам прапануюць праглядзець пастаноўку яшчэ раз і ў любы момант спыніць дзеянне, выйсці на сцэну і, узяўшы на сябе ролю аднаго з персанажаў імпрэзы, паспрабаваць выйсці з крызіснай сітуацыі.

Навошта праводзіць форум-тэатр?

Ён дазваляе ўбачыць і прайграць сацыяльную праблему на канкрэтным прыкладзе. Гэта дае магчымасць знайсці выйсце са складаных сітуацый, адчуць на сабе ціск, каб пасля ў рэальных жыццёвых сітуацыях не дапусціць падобнага, не заставацца абыякавымі.

Форум-тэатр – гэта інтэрактыўны метад для ўзняцця важных тэм і абмеркавання правоў чалавека. Вельмі важна тое, што гледачы і глядачкі самі прапануюць рашэнне праблемы, тым самым ствараючы для сябе шаблоны паводзінаў і пазбягання непрыемных сітуацый. Людзі лепш бачаць праблемы, якія існуюць вакол, і ў выпадку сутыкнення з імі з большай верагоднасцю не застануцца ўбаку.

Форум-тэатр – гэта метад узняцця вострых сацыяльных праблем грамадства для іх абмеркавання. Гэты метад выкарыстоўвае падыход, заснаваны на правах чалавека і падыходзіць для абмеркавання саміх правоў чалавека і асэнсавання іх парушэння.

Паглядзець, як праходзіць майстэрня форум-тэатра, можна ў відэа:

Форум-тэатр разлічаны на 1-2 дні, але можа доўжыцца больш ці ўключацца ў доўгатэрміновыя адукацыйныя праграмы, як робяць Эразмус+ праекты і Беларускія праваабарончыя школы.

А таксама мы робім: