ЛАРП (ад англ. Live action role play) – ролевая гульня жывога дзеяння.

Гэта скрыжаванне тэатра імправізацыі, ролевай гульні, драматычных расстановак, дзе рэальнасць экстрэмальна залежыць ад саміх гульцоў. У ларпе няма гледача і ацэнкі дзеянняў, чым ЛАРП адрозніваецца ад форум-тэатра. У ЛАРПах важны асабісты атрыманы досвед.

У ЛАРПе ад Цэнтра “Жывая Бібліятэка” мы падымем тэму смяротнага пакарання, так як наяўнасць або адсутнасць яе адлюстроўвае гуманізм грамадства. Абстрактнае і канкрэтнае стаўленне да смяротнага пакарання значна адрозніваюцца ў розумах людзей: «Вы за ці супраць смяротнай кары?» або «Ці задумваліся вы над гэтым пытаннем?».

ЛАРП цягнецца 3 гадзіны, на працягу якіх некаторы прамежак часу вы паводзіце сябе ў адпаведнасці з атрыманай роллю, выконваеце задачы, якія вам кажа мадэратар і мадэратарка. Вы не абмежаваны ў вашых дзеяннях, словах і паводзінах у рамках атрыманай ролі падчас ЛАРПа.

А таксама мы робім: