Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” шукае спецыяліста/спецыялістку па працы ў сацыяльных сетках “Вконтакте” і Facebook на няпоўную дыстанцыйную занятасць (да 5 гадзін на тыдзень). Мы з’яўляемся некамерцыйнай арганізацыяй, якая працуе з тэмай стэрэатыпаў, недыскрымінацыі, мовы варожасці і роўнасці. Больш даведацца пра нас можна на сайце http://humanlibrary.by. Тэмы пастоў павінны быць рэлевантны дзейнасці арганізацыі.

У абавязкі спецыяліста/спецыялісткі будзе ўваходзіць:

  • штодзённы посцінг у кожнай сацыяльнай сетцы;
  • складанне і вядзенне медыяплана;
  • PR-мерапрыемствы (у тым ліку запуск рэкламы);
  • аналіз вынікаў працы за месяц і асобных PR-кампаній.

Мы чакаем, што вы будзеце падзяляць нашы каштоўнасці і любіць фармат так жа, як любім яго мы, і наведваць нашы мерапрыемствы, каб посціць з іх прыгожыя фотаздымкі. Для нас важнымі якасцямі з’яўляюцца адказнасць, аператыўнасць і здольнасць прытрымлівацца дэдлайнаў. Перавагай будзе, калі вы працуеце ў любых графічных рэдактарах (нават на пачатковым узроўні). Сацсеткі вядуцца на беларускай мове.

Калі вас зацікавіла наша прапанова і вы хочаце зрабіць нас больш бачнымі ў сацыяльных сетках, то вам трэба да 25 сакавіка запоўніць анкету http://bit.ly/humanlibrarysmm. Па ўсіх пытаннях пішыце нам у Вконтакте, Facebook, Instagram ці на пошту human.library.belarus@gmail.com.