Віцебск 04.12.16Першая Жывая Бібліятэка прайшла ў Віцебску 22 ліпеня 2015-га году ў антыкавярне “7 комнат”. Разам з камандай МПГ-Беларусь мы правялі мерапрыемства, якое наведала каля 25 чалавек.

28 лістапада 2015-га году Жывая Біблітэка прашла ў Віцебску ў другі раз у пабе “Torwald” з дапамогай каманды Жывой Бібліятэкі і пры падтрымцы Асамблеі НДА. Вось тут можна прачытаць больш і паглядзець фотаздымкі.

І пасля перапынку, амаль у год, дзякуючы намаганням Вольгі Яфрэмавай і Юлі Буевіч Жывая Бібліятэка аднавіла свае мерапрыемствы 4 снежня 2016-га года. Цяпер яны праходзіць на рэгулярнай аснове з перыядычнасцю раз у паўтара месяца ў бітлз-клубе “Чардачок”. Кожнае мерапрыемства, над якім працуе каманда з 10 чалавек, наведвае ў сярэднім каля 80 чалавек.

Сачыць за навінамі Жывых Бібліятэк у Віцебску можна ў ВК і там жа знайсці кантакты дзяўчат-арганізатарак.

Вольга Яфрэмава

Першы раз прыняла ўдзел у Жывой бібліятэцы ў якасці валанцёра, а ўжо пасля гэтага вырашыла, што гатовая дапамагаць праекту развівацца ў рэгіёне. Лічыць, што Жывая бібліятэка дапамагае людзям лепш зразумець адзін аднаго, а меркаваньне пра чалавека можна складаць выключна на аснове яго ўчынкаў, а не абапіраючыся на чыё-небудзь меркаванне.

Юлія Буевіч

Была на Жывой бібліятэцы ў якасці чытача і там зразумела, што падобнае мерапрыемства можа быць карысным і для віцеблян. Быў стэрэатып, што ў Віцебску мала цікавых і зацікаўленых людзей, але паўдзельнічаўшы ў арганізацыі ўжо трэцяй Жывой Бібліятэкі, можна дакладна сказаць – ён разбураны.

Падзяліцца: