Першая Жывая Бібліятэка ў Маладзечна адбылась 24 красаківа 2016-га году. Усе Жывыя Бібліятэкі праходзяць у партнэрскай прасторы Red Bar.

Жывая Бібліятэка ў Маладзечна – гэта сацыяльна-абдымальны праект. Каманда праекту абдымае усіх, хто прыходзіць да іх пазнаваць Іншых людзей і апгрэйдзіць свой унутраны сьвет.

Каардынатарка ЖБ Маладзечна і часам бібліятэкарка, чалавек, якога хлебам не кармі, дай абняць – Юля Мароз.
Фота / відэа / мантаж – Дзімітры Зайцаў (дарэчы, самы першы адгукнуўшыся валанцер).
Дызайн і распрацоўка афіш і малюнкаў – Ксенія Таратута.
Бібліятэкаркіи і проста пекныя паненкі – Наталля Садоўская, Вольга Ляшкевіч, Надзея Багушэвич, Аня Садоўская.

Апошнія навіны Жывой Бібліятэкі ў Маладзечна можна даведацца ў яе акаунтах у ВК, ОК ды Instagram.

Больш пра каманду можна даведацца з нашага артыкулу “Бо ляніва ездзіць у Мінск, калі захочаш трапіць на ЖБ”.

А яшчэ Юля з камандай зняла мілае відэа “Дзіцячы погляд на Жывую Бібліятэку”. Раім да прагляду!