Упершыню Жывая Бібліятэка ў Гродна адбылася 20 лютага 2015 года ў антыкавярні “Жывы час”. Арганізатарам выступіў Іван Бараноўскі. Як ён сам прызнаецца, ідэя зладзіць Жывую Бібліятэку ў Гродна прыйшла да яго знянацку і пстрычкай перакуліла яго жыццё. Тады, у 2015-м, Іван удзельнічаў у ЖБ у Мінску ў якасці кнігі “Ралявік”, дзе і пазнаёміўся з галоўнымі арганізатарамі, у тым ліку і з Марынай Штрахавай. На хвалі моцнага ўражання ад масавасці такога цікавага мерапрыемства Іван стварыў першую Бібліятэку ў Гродна самастойна.

З таго часу прайшло два гады і шэсць разоў адбыліся сустрэчы кніг і чытачоў. На дадзены момант каманда Жывой Бібліятэкі ў Гродна налічвае 9 чалавек, з якіх 7 валанцёраў і 2 арганізатары – па-ранейшаму Іван Бараноўскі і Дар’я Шамбер. На кожную Жывую Бібліятэку прыходзяць каля 70-ці чалавек, таму было вырашана праводзіць яе часцей – кожныя паўтара-два месяцы.

Жывая Бібліятэка ў Гродна стала яшчэ адной разынкай горада, пра яе пісалі ў газетах, гаварылі па сарафанным радыё, што тлумачыць вялікую папулярнасць.

На дадзены момант у Жывой Бібліятэкі ў Гродна ёсць уласная старонка ў “ВК”,
дзе размешчаны інфармацыя пра месцы правядзення і фотаздымкі з ужо мінулых сустрэч.

Падзяліцца: