Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Зустрэча з Іншым у Мінску

16 верасня 13:00 - 18:00

Калі вам падаецца, што восень – гэта  час, калі ўсё знішчаецца і памірае, то мы можам прапанаваць вам іншы варыянт. Восень – часіна году, калі на зямлю ападае толькі непатрэбнае, каб праз некаторы час на яго месцы вырасла нешта больш прыгожае і маладое. Але чым чалавек горшы за дрэва? Што перашкаджае і людзям пазбавіцца пэўных непатрэбных думак, меркаванняў і стырэатыпаў? Мы лічым, што нічога і таму запрашаем Вас на першую восеньскую Жывую Бібліятэку ў Мінску 16 верасня.

Восеньскія вечары як ніколі падыходзяць для чытання. Але чаму б Вашай кнізе не стаць Жывой? У нашай не зусім звычайнай Бібліятэцы вы знойдзеце гісторыі Іншых – не падобных да Вас людзей. Менавіта для Вас гэтыя людзі ператварыліся ў “жывыя кнігі”, каб распавесці пра сябе тое, што магчыма зменіць вашае стаўленне да Іншых.

Але няхай Вас не пужаюць нашыя адрозненні ад звычайных бібліятэк, бо працуем мы прыклана аднолькава. Каб узяць “жывую кнігу” Вам трэба атрымаць картку чытача ў нашых бібліятэкараў. З ёй Вы без перашкод можаце выбраць “кнігу”, якая Вам будзе цікава, і з пачаткам сесіі з задавалненнем чытаць выбраны Вамі “твор”.

Ну што, ці падрыхтаваны вы да восеньскага ператварэння?

Уваход на мерапрыемства вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю ў форме ніжэй альбо па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 да 22:00 15 верасня. Усе зарэгістраваныя чытачы перад мерапрыемствам атрымаюць электронную версію поўнага каталога кніг.

Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Да сустрэчы на Жывой Бібліятэке!

 

Галерэя ТUT.BY абсатлявана пандусам і ліфтам, маецца паркоўка для аўто, можна знайсці месца для ровара.

Падзяліцца:

Дэталі

Дата:
16 верасня
Час:
13:00 - 18:00

Арганізатар

Жывая Бібліятэка Беларусь
Email:
human.library.belarus@gmail.com
Website:
https://vk.com/humanlib

Месца

Галерэя TUT.BY
пр.Дзяржынскага, 57
Мінск, Belarus

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

CAPTCHA: *