Загрузка мерапрыемствы

« Усе мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Жывая Бібліятэка ў Мінску

09.06.2018 13:00 - 18:00

Большасць з нас з нецярпеннем чакае лета. Мы яго таксама чакаем, таму што на пачатку чэрвеня мы зноў сустракаемся на Жывой Бібліятэцы.

Для тых, хто яшчэ не ведае, што такое Жывая Бiблiятэка: гэта мерапрыемства, дзе ў адной прасторы збіраюцца зусім розныя людзі з асабістымі гісторыямі, незвычайнымі лёсамі, цікавымі ідэямі і свежымі думкамі. Яны гатовыя шчыра расказаць пра сябе, адказаць на пытанні, падзяліцца сваім досведам… i паказаць, што кожны з нас індывідуальны і непаўторны.

Жывая Бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць нам жыццё.

Мы з задавальненнем запрашаем вас 9 чэрвеня з 13:00 да 18:00 на мерапрыемства, дзе вы зможаце пагутарыць з людзьмі, якіх складана сустрэць “на вуліцы”. А кубачак кавы ці гарбаты са смачным печывам, якія мы для вас падрыхтавалі, зробіць сустрэчу яшчэ больш прыемнай.

Мы сустракаемся ў культурным хабе OK16 (вул. Кастрычніцкая,16), у прасторы “Ангар”. Сама прастора дасяжная для людзей у вазках, але прыбіральні, на жаль, пакуль не.

Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю ў форме ніжэй альбо па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 да 21:00  8 чэрвеня. Усе зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.

Прыходзьце самі і бярыце сваіх сяброў і сябровак!

Мерапрыемства ў Фэйсбуку

 

Дэталі

Дата:
09.06.2018
Час:
13:00 - 18:00
Website:
https://www.facebook.com/events/173022396651338/

Арганізатар

Жывая Бібліятэка Беларусь
Email:
human.library.belarus@gmail.com

Месца

Культурны хаб ОК16
Октябрьская, 16
Мінск,
Phone:
+375 17 2291654
Website:
http://www.ok16.by/