Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Жывая бібліятэка ў Берасці

20 мая 13:00 - 17:00

Навакольны свет змяняецца куды хутчэй, чым можна ўявіць, але ці можа пры гэтым чалавек заставацца нязменным? Як паказвае практыка, не толькі ня можа, але і не павінен. Бо са з’яўленнем і развіццём наваколля пачалі з’яўляцца і людзі, чые думкі і лад жыцця выходзяць са звыклых нам межаў. Людзі часам стараюцца не стасавацца з людзьмі выходзячымі з шаблонаў, Іншымі. Гэта і перашкаджае развіццю нашага грамадства. А перашкоды варта разбураць, як і стэрыатыпы, на якіх яны будуюцца.

Менавіта з гэтай мэтай адбудзецца Жывая Бібліятэка ў Берасці! На ей вы зможаце пазнаёміцца з “кнігамі”, якія б ніколі не ўбачылі на кніжных палічках – з Жывымі Кнігамі! У іх няма цэнзуры ці рэдактараў, яны такія, якія ёсць. Аб іх ходзіць не адзін дзясятак стэрыатыпаў, з якім варта змагацца. І непасрэдна з гэтай мэтай такія людзі і сталі “кнігамі”: каб адказаць на вашыя пытанні, а недзе і дапамагчы ўласным вопытам.

Але няхай вас не палохаюць гучныя выразы і складаныя метафары, бо працуе гэтая бібліятэка вельмі падобна да звычайнай: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісвайцеся да “кнігі”, якую б хацелі прачытаць, і пачынаеце чытанне.

Калі Вы вырашылі, што ад межаў, пабудаваных часам, трэба пазбаўляцца: чакаем Вас на Жывой Бібліятэцы ў Берасці!

Калi: 20 траўня, 13.00 – 17.00

Дзе: Тайм-клуб «High Voltage», вул. Дзяржынскага, 50

Уваход ВОЛЬНЫ! Але папярэдне неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы.

Жывая Бібліятэка ўжо ў другі раз праходзіць у межах “Тыдня дасяжнасці”. “Тыдзень дасяжнасці” – гэта цыкл мерапрыемств, прысвечаных розным відам дасяжнасці для людзей з інваліднасцю. V “Тыдзень дасяжнасці” пройдзе ў Беларусі з 15 па 21 траўня 2017 года і традыцыйна выйдзе за межы сталіцы.  У гэтым годзе арганізатары мерапрыемства  – «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» – прапаноўваюць разглядзець Дасяжнасць у фокусе свабоды ад дыскрымінацыі. Больш інфармацыі Вы зможаце знайсці на сайце арганізацыі http://www.disright.org.

Падзяліцца:

Дэталі

Дата:
20 мая
Час:
13:00 - 17:00
Мерапрыемства тэгі:
, ,

Арганізатар

Жывая Бібліятэка Беларусь
Email:
human.library.belarus@gmail.com
Website:
https://vk.com/humanlib

Месца

Тайм-клуб «High Voltage»
vulica Dziaržynskaha 50
Brest, Belarus

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

CAPTCHA: *