Загрузка мерапрыемствы

« Усе мерапрыемствы

Жывая Бібліятэка ў Бабруйску

22 снежня 15:00 - 17:30

“Жывая Бібліятэка” – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам “кніг” выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовы адказваць на любыя пытанні. “Кніга” – гэта жывы чалавек, які мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досьвед, незвыклы для “большасці” лад жыццяя альбо светапогляды.

Працуе “Жывая Бібліятэка” гэтак жа, як і звычайная: “чытачы” прыходзяць, атрымліваюць “картку чытача”, выбіраюць “кнігу” і чытаюць яе на працягу пэўнага часу.

“Жывая Бібліятэка” можа быць карысная вам, калі вы хочаце:
– Абмеркаваць стэрэатыпы і пазбавіцца ад забабонаў у адносінах да іншых людзей;
– Задаць пытанні людзям-прадстаўнікам пэўных сацыяльных груп або прафесій, даведацца аб іх жыццёвым досьведзе, пачуццях і праблемах, з якімі яны сутыкаюцца ў грамадстве;
– Лепш зразумець вашых сваякоў, сяброў, калег па працы, з якімі вас падзяляюць якія-небудзь адрозненні.

Працуем над датай і месяцам для наступнай ЖБ. Сачыце за анонсамі!

Хаціце паспрабаваць сябе ў ролі “кнігі”, пішыце тут https://vk.com/topic-137454471_35153985

Дэталі

Дата:
22 снежня
Час:
15:00 - 17:30

Арганізатар

Жывая Бібліятэка Бабруйск
Website:
https://vk.com/event137454471

Месца

Тайм-клуб “1387”
Чонгарская, 54
Бабруйск, Belarus
Website:
http://1387.by/