Загрузка мерапрыемствы

« Усе мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Жывая Бібліятэка ў Бабруйску

03.06.2018 12:00 - 16:00

Сябры, запрашаем вас на Жывую Бібліятэку! Сустракаемся ў нядзелю, 3-га чэрвеня, і “чытаем” з 12:00 да 16:00 у тайм-клубе “1387”.

Жывая Бібліятэка – гэта не звычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам кніг выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, гатовыя адказваць на любыя пытанні. Кніга – гэта чалавек, які мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, нязвыклы для большасці лад жыцця альбо светапогляд.

Кожны Чытач, кожная Чытачка дакранецца да самага незвычайнага і прыцягальнага для сябе, зможа перажыць новыя эмоцыі, даведацца пра нетыповы досвед, пазнаёміцца з Іншым.

Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы https://goo.gl/forms/IAMq48q7i1UtYZ6H3 да 21:00 2 чэрвеня. Усе зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.

Чакаем вас і вашых сяброў!

Дэталі

Дата:
03.06.2018
Час:
12:00 - 16:00
Мерапрыемства тэгі:
, , , ,
Website:
https://vk.com/event137454471

Арганізатар

Жывая Бібліятэка Бабруйск
Website:
https://vk.com/event137454471

Месца

Тайм-клуб “1387”
Чонгарская, 54
Бабруйск, Belarus
+ Google Map
Website:
http://1387.by/