Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Сустрэча з Іншым у Мінску

8 красавіка 13:00 - 18:00

“Лёгка мець агульную мову са сваімі аднадумцамі – ну, праўда, цяпер мала, па сутнасці, аднадумцаў, але гэта няцяжка. Трэба навучыцца гаварыць з іншымі людзьмі, якія цалкам інакш думаюць. Трэба навучыцца шанаваць іншых людзей за тое, што яны іншыя, зусім не патрабаваць, каб яны былі падобныя на нас. Бо, Божа мой, калі б мы ўсе былі адны і тыя ж, аднолькавыя, мы б проста не выжылі як біялагічная адзінка. Мы жывем таму, што мы розныя.” 

“Мы жывем таму, што мы розныя”, Юрый Лтман

Жывая Бібліятэка дае вам магчымасць паразмаўляць з Іншымі, зусім не падобнымі на вас людзьмі, паспрабаваць іх пачуць і зразумець. Сустрэча з Іншым – гэта магчымасць праз незразумеласць пашырыць свае асабістыя межы. Сустрэча з Іншым – гэта тое, што чакае вас на Жывой бібліятэцы.

Жывая бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Тут людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызнанне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваеце ў бібліятэкара “кніжку”, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне” калі надыходзіць час сесіі.

Уваход вольны! Але патрэбна прайсці папярэднюю рэгістрацыю праз форму ў нізе старонке або па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 (да 23.59 6 красавіка). Усе зарэгістраваныя чытачы 7 красавіка атрымаюць электронную версію поўнага каталога кніг.

Месца правядзення абсатлявана пандусам і ліфтам, маецца паркоўка для аўто, можна знайсці месца для ровара.

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram, Telegram, а таксама чытаць у “Журнале” і дзяліцца навінамі з сябрамі! Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, прапанаваць нам сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам “кніг” ці вы самі “кніга”, пішыце нам у сацыяльных сетках або на human.library.belarus@gmail.com.

Жывая бібліятэка будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Падзяліцца:

Дэталі

Дата:
8 красавіка
Час:
13:00 - 18:00
Мерапрыемства тэгі:

Арганізатар

Жывая Бібліятэка Беларусь
Email:
human.library.belarus@gmail.com
Website:
https://vk.com/humanlib

Месца

Галерэя TUT.BY
пр.Дзяржынскага, 57
Мінск, Belarus

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

CAPTCHA: *