Загрузка мерапрыемствы

« Усе мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Жывая Бібліятэка “Розныя-Роўныя”

16 сакавіка 14:45 - 19:00

16 сакавіка (субота) ў прасторы Lo-Fi Customs з 13:00 да 22:00 адбудзецца вялікі адукацыйна-забаўляльны ўік-энд “Розныя-Роўныя”, падчас якога вы зможаце даведацца на шмат новага, пазнаёміцца з іншымі неабыякавымі да гэтых праблемаў людзьмі і выказаць падтрымку ды салідарызавацца з тымі, хто сутыкаецца з дыскрымінацыяй. Таксама пад час мерапрыемства будзе праведзена першая Жывая Бібліятэка ў гэтым годзе.

Расклад актыўнасцяў мерапрыемства:

13:00 – 14:30 Лекцыя-дыскусія “Сучасны гуманітарны антыфашызм, ягоныя ворагі і “памылковыя сябры”. Як супрацьстаяць расізму і ксэнафобіі ў эпоху постмадэрна?” з Канстанцінам Баранавым.

14:45 – 19:00 Жывая Бібліятэка.

20:00 – 22:00 Канцэрт “Музыка супраць дыскрымінацыі” з удзелам гуртоў Ксилема і ТЛУШЧ.

Увага: з 13:00 да 17:00 будзе працаваць праект “Падворкі” (дзіцячыя пляцоўкі на мерапрыемствах і пры карпарацыях).

Усе актыўнасці бясплатныя (у тым ліку дзіцячая зона). Для эканоміі часу наведвальнікам Жывой Бібліятэкі трэба прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы http://bit.ly/2XPSRFD!

Мерапрыемства праводзіцца ў межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці. Падрабязны расклад актыўнасцяў можна пабачыць на старонцы Тыдня.

Прыходзьце самі і прывадзіце сяброў ды знаёмых – створым свята роўнасці і недыскрымінацыі разам!

Дэталі

Дата:
16 сакавіка
Час:
14:45 - 19:00
Website:
https://www.facebook.com/events/2210821488978545/

Арганізатары

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”
Human Constanta

Месца

Lo-Fi Customs
ул. Октябрьская, 16/3
Мінск, Belarus
Website:
https://www.facebook.com/loficust/